18 траўня 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усіх школьнікаў абавяжуць атрымліваць прафесію

20
Усіх школьнікаў абавяжуць атрымліваць прафесію

Вучні 10-х класаў будуць абавязаныя наведваць аддзяленні прафесійнай і дапрафесійнай падрыхтоўкі.

Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости», сказала 23 лютага падчас выніковай калегіі камітэта адукацыі Менгарвыканкама кіраўніца ўстановы Марыя Кіндзірэнка.

Паводле ейных словаў, у 2018 годзе трэба будзе ажыццявіць шэраг сур'ёзных пераўтварэнняў у навучальным працэсе:

– Адна з задачаў – арганізацыя дапрафесійнай падрыхтоўкі і прафесійнага навучання сталічных школьнікаў. У горадзе назапашаны досвед такога навучання. На сёння ў 6 аддзяленнях дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі, якія функцыянуюць на базе ўстановаў ПТА, навучаюцца 27 прафесіям 8 147 школьнікаў з 133 школаў Менска, – апавяла М. Кіндзірэнка. – У найбліжэйшай перспектыве дапрафесійная падрыхтоўка і прафесійнае навучанне для школьнікаў стануць абавязковымі. У сувязі з гэтым задача дырэктараў школаў складаецца ў тым, каб забяспечыць 100-адсоткавую падрыхтоўку вучняў 10-х базавых класаў у аддзяленнях дапрафесійнай падрыхтоўкі.

Шмат што ў гэтым пытанні залежыць таксама і ад кіраўнікоў установаў ПТА. Ім неабходна стварыць умовы для прафесійнага навучання школьнікаў, падрыхтаваць матэрыяльна-тэхнічную базу аддзяленняў і пашырыць спектр спецыяльнасцяў з улікам запатрабаванасці ў вучняў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках