18 траўня 2024, Субота, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абраны ўкраінец, які прадставіць Украіну на «Еўравізіі-2018»

7
Абраны ўкраінец, які прадставіць Украіну на «Еўравізіі-2018»
ФОТА: STB.UA

Раней іншы ўкраінец быў адабраны для ўдзелу ў песенным конкурсе ад Беларусі.

Украінскі спявак Melovin будзе прадстаўляць Украіну на песенным конкурсе «Еўравізія-2018» у Лісабоне. Пра гэта паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

За перамогу ў фінале нацыянальнага адбору спаборнічалі шэсць удзельнікаў:

Melovin з песняй Under the Ladder (5 балаў ад суддзяў і 6 ад гледачоў);

Tayanna з песняй «Леля» (6 балаў ад суддзяў і 4 ад гледачоў);

Kadnay з песняй Beat of the Universe (3 балы ад суддзяў і 5 ад гледачоў);

Laud з кампазіцыяй Waiting (4 балы ад суддзяў і 2 ад гледачоў);

Vilna з песняй Forest song (1 бал ад суддзяў 3 ад гледачоў);

The Erised з песняй Heroes (2 балы ад суддзяў і 1 ад гледачоў).

Прадстаўніца аўдытарскай кампаніі PwC Алена Волкава паведаміла, што падчас фіналу паступіла 179 тысяч галасоў.

«Я разумею, што калі паедзе Melovin, то ўсе будуць надзяваць вока (спявак носіць лінзы. - Заўвага.) ... Гэта будзе разынкай Лісабона. ... Я аддаю перавагу Melovin, таму што гэта спецыфічны конкурс, і ён там будзе больш запатрабаваны», - сказаў чалец журы артыст Андрэй Данілка.

Яшчэ адзін чалец журы - пераможца «Еўравізіі-2016» Джамала - параіла Melovin пазаймацца вакалам. «Табе ёсць над чым працаваць... Ты павінен з першай хвіліны паказаць, прабач за слова, прадаць сваю песню, з першай секунды... Працуй, працуй, працуй», - звярнулася да пераможцы нацыянальнага адбору спявачка.

Пасля абвяшчэння вынікаў Melovin паабяцаў прывезці «Еўравізію-2019» ва Украіну.

«Еўравізія 2018» пройдзе ў сталіцы Партугаліі Лісабоне 8-га, 10-га і 12 траўня. Украіна трапіла ў другі паўфінал.

Як раней паведамляў Charter97.org, яшчэ адзін украінец b>Alekseev прадставіць Беларусь на «Еўравізіі-2018».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках