18 траўня 2024, Субота, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Храм Магілы Божай у Ерусаліме закрыюць на знак пратэсту

Храм Магілы Божай у Ерусаліме закрыюць на знак пратэсту

Храм быў закрыты 25 лютага на гадзіну на знак пратэсту супраць падаткаў.

Храм Магілы Божай у Ерусаліме закрылі 25 лютага на гадзіну на знак пратэсту супраць планаў уладаў горада спаганяць з іх муніцыпальны падатак.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій, якія кіруюць храмам, піша РБК.

Са слоў прадстаўнікоў канфесіі, святыня застанецца закрытай да далейшага паведамлення.

Такім чынам царкоўныя лідары выказалі пратэст у дачыненні да новай падатковай палітыкі і прапанаванага закона аб экспрапрыяцыі зямлі. Яны ўважаюць яго за «беспрэцэдэнтны напад на хрысціян на Святой Зямлі».

Улады Ерусаліма скасавалі вызваленне цэркваў ад падаткаў на камерцыйную нерухомасць у горадзе і пачалі патрабаваць выплаты.

Акрамя таго, Кабінет міністраў Ізраіля павінен разгледзець 25 лютага законапраект, які дазволіў бы дзяржаве экспрапрыяваць зямлю ў Ерусаліме, прададзеную храмамі прыватным фірмам пад нерухомасць. Заяўленая мэта праекта закона - абарона домаўладальнікаў ад таго, што прыватныя кампаніі не будуць падаўжаць дамовы арэнды. Храмы і буйныя землеўладальнікі ў Ерусаліме мяркуюць, што ў выпадку прыняцця закон ускладніць пошук пакупнікоў для іх зямель.

«Гэта агідны законапраект... калі ён будзе ўхвалены, гэта зробіць магчымай экспрапрыяцыю царкоўных земляў», - гаворыцца ў супольнай заяве прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій у Ерусаліме.

Храм Магілы Божай знаходзіцца ў падпарадкаванні некалькіх канфесій і шануецца як найвялікшая хрысціянская святыня. Хрысціяне вераць, што ён пабудавааны на месцы пахавання і ўваскрэсення Ісуса Хрыста.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках