18 траўня 2024, Субота, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцеец: Чыноўнікі не чуюць народ

4
Берасцеец: Чыноўнікі не чуюць народ

Берасцейцы на плошчы запатрабавалі спыніць будаўніцтва акумулятарнага завода.

25 лютага ў Берасці больш за 100 чалавек выйшлі на плошчу Леніна на знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Акцыя пачалася а 12.00. Яе ўдзельнікі не разгортвалі плакатаў і не абвяшчалі лозунгаў, а стаялі невялікімі гуртамі на цэнтральнай плошчы і абмяркоўвалі пытанне будаўніцтва завода.

- Чыноўнікі не чуюць народ. І нічога не робяць для таго, каб пачуць. Ніяк не рэагуюць. Таму гэта вынік таго, што народ наважыў выйсці на плошчу і сказаць пра сваю пазіцыю. МНС праводзіла тут сваю акцыю. Каб не прыйшлі людзі, якія таксама супраць будаўніцтва завода, туды нагналі школьнікаў, якія прыходзілі невялікімі купкамі з настаўніцамі, - распавёў жыхар Берасця «Радыё Рацыя».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках