23 траўня 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Скардзіна за адзін сэзон спраўдзіла ўсе свае мары

7
Як Скардзіна за адзін сэзон спраўдзіла ўсе свае мары

Неймаверны вынік беларускай біятланісткі.

Надзея Скардзіна да гэтага сэзону час ад часу цешыла заўзятараў высокімі вынікамі, найлепшы з якіх - бронзавы медаль індывідуальнай гонкі АГ 2014.

Але цяперашні сэзон, які можа стаць для Скардзіны заключным у кар'еры, атрымаўся проста чароўным. Яна дасягнула ўсяго, пра што марыла, піша «Трибуна».

29 лістапада 2017 у сваёй кароннай «індывідуалцы» Скардзіна прыйшла да фінішу першай - гэта здарылася ўпершыню ў ейнай кар'еры.

Агулам у гэтым сэзоне ў рамках Кубка свету правялі толькі дзве індывідуальныя гонкі. У другой Скардзіна стала сёмай - гэтага было дастаткова, каб здабыць Малы крышталёвы глобус у асабовым заліку.

А на Алімпіядзе ў Пхёнчхане здарыўся сапраўдны цуд - залатая эстафетная гонка.

Пра большае складана было і марыць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках