24 траўня 2024, Пятніца, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Два ключавыя дарадцы Трампа могуць сысці ў адстаўку

1
Reuters: Два ключавыя дарадцы Трампа могуць сысці ў адстаўку
ГЕРБЭРТ МАКМАСТЭР

Стасункі МакМастэра і Кэлі з прэзідэнтам CША сталі вельмі напружанымі.

Доўгачасовыя супярэчнасці ў поглядах прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і двух ягоных паплечнікаў: дарадцы ў нацыянальнай бяспецы і кіраўніка адміністрацыі, - дасягнулі такога пункту, калі яны абодва могуць сысці ў адстаўку.

Пра гэта Reuters распавялі чацвёра неназваныя чыноўнікі з Белага дома, піша zn.ua. Палітычныя аглядальнікі ў ЗША ўважаюць Гербэрта МакМастэра і Джона Кэлі за вайскоўцаў, якія ўплываюць на амерыканскага прэзідэнта, вызначаючы штодзённыя справы ў Белым доме. Яны таксама пераканалі Трампа ў важнасці міжнародных альянсаў, у прыватнасці NATO, якую ён неаднаразова крытыкаваў.

Аднак, усе крыніцы выдання паведамілі, што напружаныя стасункі амерыканскага прэзідэнта з ягонымі ключавымі дарадцамі могуць падарвацца, бо гэта адбылося з іншымі важнымі фігурамі ў амерыканскай палітыцы, якія страцілі ягоную добразычлівасць. Такімі выданне называе Дзяржсакратара Рэкса Тылерсана і Генеральнага пракурора Джэфа Сэшнса.

На пытанне аб магчымай адстаўцы МакМастэра і Кэлі прэс-сакратар Белага дома Радж Шах адказаў, што не бачыць такой магчымасці.

"Прэзідэнт цалкам упэўнены ў кожным чальцы сваёй каманды", - сказаў ён.

У сваю чаргу, прэс-сакратарка Сара Сандэрс сказала, што Трамп "дагэтуль упэўнены ў генерале МакМастэры". Самі ж дарадцы Трампа не адказалі на запыты пракаментаваць такую інфармацыю.

Выданне нагадвае, што прэзідэнт ЗША надоечы раскрытыкаваў свайго дарадцу ў нацыянальнай бяспецы, пасля таго, як МакМастэр у Еўропе абвясціў, што не сумняваецца ва ўмяшанні Расеі ў амерыканскія выбары, якое Трамп адмаўляе.

Раней МакМастэр паказаў на неабходнасць супрацьстаяць агрэсіўным паводзінам Расеі. Ён звярнуў увагу на тое, што Масква падтрымлівае "левых" і "правых" радыкалаў для таго, каб стварыць напружанне і "падарваць нашу ўпэўненасць у тым, хто мы ёсць напраўду".

Таксама дарадца Трамп абвінаваціў Расею ў рэвізіянізме і пачатку вайны новага тыпу. МакМастэр адзначыў, што Кітай і Расея "падрываюць міжнародны парадак і стабільнасць". Яны ігнаруюць суверэнныя правы сваіх суседзяў і вяршэнства закона. МакМастэр падкрэсліў, што Расея развязала "вайну новага пакалення", якая выкарыстоўвае метады дыверсій, дэзінфармацыі і прапаганды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках