27 красавiка 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Культурныя адрозненні ўплываюць на нюх чалавека

Навукоўцы: Культурныя адрозненні ўплываюць на нюх чалавека

Амерыканскія навукоўцы ўсталявалі, што нюх чалавека нашмат больш адчувальны, чым ўважалася раней.

Спецыялісты з каларадскага ўніверсітэта правялі даследаванне здольнасці чалавека распазнаваць пахі. Навукоўцы зняпраўдзілі тэорыю пра тое, што нюх прадстаўнікоў чалавечага роду нашмат менш адчувальна, чым у іншых млекакормячых, праз тое, што людзі ім карыстаюцца інакш, піша vladtime.ru.

Эксперты ўстанавілі, што на самой справе людзі выкарыстоўваюць гэту здольнасць нашмат часцей. На ўспрыманне і вызначэнне пахаў чалавекам уплывае шмат фактараў, сярод якіх і культурныя адрозненні.

Так навукоўцы вызначылі, што ў тых, каму яна больш патрэбная, гэтая здольнасць больш развітая, а за развіццё нюху адказваюць харчаванне і лад жыцця.

Разам з тым навукоўцы прызнаюць, што дагэтуль не створаная адэкватная шкала пахаў, па якой можна рабіць высновы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках