The Times: Лондан рыхтуе міжнародны байкот ЧС-2018 у Расеі
13- 10.03.2018, 20:58
- 25,663
Брытанскі ўрад рыхтуе адказ на атручэнне Сяргея Скрыпаля.
Урад Вялікабрытаніі разглядае варыянт калектыўнага байкоту Чэмпіянату свету ў футболе, які пройдзе гэтым летам у Расеі, у выпадку, калі будзе даказанае дачыненне Масквы да атручвання экс-афіцэра ГРУ РФ Сяргея Скрыпаля. Пра гэта паведамляе 112.ua cо спасылкай на The Times.
Паводле інфармацыі выдання, цяпер прадстаўнікі ўладаў Вялікабрытаніі пачалі перамовы на міжнародным узроўні, у тым ліку і з ЗША, для арганізацыі адзінага скаардынаванага адказу, які ўключае ў сябе дыпламатычныя, эканамічныя і вайсковыя захады, калі датычнасць расейскіх спецслужбаў да замаху на Скрыпаля будзе даведзеная.
Байкот ЧС-2018 з'яўляецца адным з разгляданых варыянтаў рэакцыі. Мяркуецца, што ў рамках байкоту ўсе палітыкі вышэйшага ўзроўню і афіцыйныя асобы публічна заявяць аб сваёй адмове наведваць чэмпіянат.
Вялікабрытанія чакае, што да прапанаваных захадаў далучыцца Польшча, Аўстралія і Японія.