19 траўня 2024, Нядзеля, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебска хочуць правесці 25 сакавіка мітынг-канцэрт

1
Жыхары Віцебска хочуць правесці 25 сакавіка мітынг-канцэрт
ФОТА: SVABODA.ORG

З адпаведнай заявай актывісты звярнуліся да ўладаў.

Жыхары Віцебска звярнуліся па дазвол да ўладаў на мітынг 25 сакавіка. Гараджане плануюць адзначыць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі ў Віцебску на святочным мітынгу-канцэрце, паведамляе віцебская «Весна».

Заяву з просьбай аб дазволе на правядзенне святочнага мерапрыемства падалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі Партыі Беларускі Народны Фронт.

Калі ўлады прымуць станоўчую пастанову, то мітынг, прымеркаваны да 100-х угодак БНР адбудзецца 25 сакавіка ў віцебскім Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Заяўленая колькасць удзельнікаў - да 30 чалавек.

Нагадаем, што віцебскія ўлады атрымалі таксама заяўку на правядзенне ў горадзе ў Дзень Волі святочнага шэсця. З просьбай аб правядзенні шэсця па вуліцы Суворава (ад помніка Альгерду да помніка Караткевічу) звярнуўся прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Кійко.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках