3 верасня 2026, Чацвер, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы

1
У Варшаве адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы

512-я гадавіна бліскучай перамогі ў бітве пад Оршай.

8 верасня ў Варшаве на Замкавай плошчы беларусы будуць адзначаць Дзень вайсковай славы.

Гэта будзе ўжо 512-я гадавіна бліскучай перамогі на Крапівенскім полі нашых воінаў над маскоўскім войскам. Аршанская бітва 1514 года — адна з самых слаўных і маштабных перамог у супольнай ваеннай гісторыі беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў.

«Гэты трыумф дэманструе сілу духу, тактычны геній і адзінства перад тварам знешняй пагрозы», — распавёў «Радыё Рацыя» арганізатар акцыі, лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:

— Удалося на стагоддзе спыніць экспансію Масквы на захад. Мы памятаем і пра нашыя перамогі, і пра нашыя ахвяры. Цяпер беларускі народ знаходзіцца ў катастрафічнай сітуацыі. Таму я запрашаю ўсіх, каб мы разам усё ж такі паказалі, што Беларусь вырвецца з-пад маскоўскай няволі. Наша гісторыя павінна нам дапамагчы. Таму да сустрэчы ў Варшаве 8 верасня а 18:30 на Замкавай плошчы на Дні беларускай вайсковай славы.

Па словах Вячаслава Сіўчыка, гэтая перамога пад Оршай назаўсёды ўпісала імёны нашых воінаў у летапіс еўрапейскай славы. Таму памяць пра гэты трыумф і сёння натхняе нас на захаванне сваёй незалежнасці і нацыянальнай годнасці.

Святкаванне Дня вайсковай славы адбудзецца:

Варшава, 8 верасня, 18:30, Замкавая плошча

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках