27 красавiка 2024, Субота, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска здабыла золата ў кіданні молата на Кубку Еўропы

Беларуска здабыла золата ў кіданні молата на Кубку Еўропы
Фота: bfla.eu

Срэбра і бронза дасталіся спартоўкам з Францыі і Польшчы.

Беларуска Ганна Малышчык здабыла залаты медаль Кубка Еўропы ў кідках, які 11 сакавіка закончыліся ў партугальскай Лейрыі, паведамляе tut.by.

У найлепшай з двух заліковых спроб Ганна Малышчык адправіла молат на адзнаку 72,62 м, апярэдзіўшы найбліжэйшых канкурэнтак французку Аляксандру Тавернье (71,20) і Мальвіну Капрон з Польшчы (69,54).

- Радая, што пераадолела ўсе складанасці, якія былі да залатога медаля. Учора на размінцы падвярнула плячук, і мне давялося ўносіць карэктывы ў тэхніку. Падладжвацца пад узніклыя акалічнасці: няпроста было з варункамі надвор'я. Было дастаткова цяжка кідаць у моцныя парывы ветру і дождж. Залаты медаль у маіх руках - гэта вынік нашай з трэнерам [Аляксандрам Носавым] працы, - падае словы Ганны Малышчык прэс-служба БФЛА.

Золата Ганны Малышчык - чацвёртая ўзнагарода беларускіх лёгкаатлетаў на Кубку Еўропы ў кідках. 10 сакавіка сярэбраныя медалі здабылі штурхальніца ядра Алена Дубіцкая ў спаборніцтвах дарослых атлетаў, а таксама кідальнік дыска Віктар Трус і кідальніца дзіды Ганна Тарасюк у спаборніцтвах сярод атлетаў да 23 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках