27 красавiка 2024, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крупчанка ў ПАР: На Новы год замест ялінкі ўпрыгожваюць пальмы і баабабы

Крупчанка ў ПАР: На Новы год замест ялінкі ўпрыгожваюць пальмы і баабабы

Кацярына Бранцэвіч расказала пра жыццё і працу ў Ёханэсбургу.

Кацярына Бранцэвіч з Крупак два гады распрацоўвае банкаўскае праграмнае забеспячэнне для Standard Bank — самага старога і буйнога банка Паўднёвай Афрыкі. Нядаўна дзяўчына вярнулася з Ёханэсбургу, дзе жыла і працавала на працягу месяца. Сваімі ўражаннямі аб адным з самых крымінагенных гарадоў свету яна падзялілася з mlyn.by.

«За прадмесце Ёханэсбургу ўважаецца тэрыторыя на 400 кіламетраў»

Горад золата, афрыканскі Нью-Ёрк. Дзякуючы здабычы алмазаў і каштоўных металаў 50 гадоў таму Ёханэбург дасягнуў небывалага для Афрыкі росквіту. У той жа час у краіне існавала палітыка расавай сегрэгацыі, якая дзяліла насельніцтва на белых і чорных. Апошнія пражывалі ў рэзервацыях, былі пазбаўленыя амаль усіх грамадзянскіх правоў, многія не ўмелі чытаць і пісаць.

Аднак пасля падзення ў 1994 годзе рэжыму апартэіду карэннае насельніцтва атрымала права займаць пасады ў дзяржаўных органах, доступ да адукацыі, аховы здароўя і вядзення бізнэсу. Але разам з тым калісьці адзін з найбуйнейшых мегаполісаў кантынента ператварыўся ў горад бандытаў і бяздомных, дзе за апошнія 25 гадоў не было пабудавана ніводнага будынка.

— Калі ты ўпершыню прыязджаеш у Ёханэсбург, глядзець на гэты хаос проста немагчыма. Смецце на вуліцах не прыбіраюць, бяздомныя спяць проста на ходніках, — успамінае Кацярына свае першыя дні ў Паўднёвай Афрыцы. — Пажыўшы тут тыдзень, разумееш, што напраўду Ёханэсбург — горад кантрастаў. З аднаго боку — разруха і галеча, з другога — велізарныя будынкі і выдатная архітэктура.

«У краіне існуе правіла: узяў на працу аднаго еўрапейца —вазьмі двух афрыканцаў»

Кампаніям з Афрыкі выгадна працаваць з нашымі суайчыннікамі, бо IT-сфера на гэтым кантыненце толькі пачынае развівацца.

Са слоўКацярыны, ёсць добрыя спецыялісты і сярод карэнных жыхароў паўднёва-афрыканскай рэспублікі, але, у сярэднім, нашы праграмісты выконваюць працу ўдвая хутчэй за афрыканцаў. Таму кіраўніцтву больш выгадна прыцягваць праграмістаў з-за мяжы. З іншага боку, у краіне існуе правіла: узяў на працу аднаго еўрапейца — вазьмі двух афрыканцаў.

У ПАР Кацярына пражыла месяц. Працавала ў цэнтры Ёханэсбургу, дзе размешчаны галоўны офіс Standard Bank, жыла разам з беларускімі калегамі ў Сэндтоне — адным з раёнаў для белых. Пасля зрынання рэжыму апартэіду белыя сталі паволі пераязджаць і будаваць дамы ў прадмесці — да 400 км ад Ёханэсбургу. Такія раёны Каця параўноўвае з беларускімі гарадамі-спадарожнікамі, толькі дамы там абгароджаныя двухметровым парканам. Многія дадаюць да яго дрот пад напружаннем. Цяпер кватэры ў цэнтры маюць толькі людзі з дастаткам значна ніжэйшым за сярэдні.

«За некалькі кварталаў ад нашага офіса знаходзілася бібліятэка, якую захапілі афрыканцаў, і жывуць у ёй»

— Банк, у якім я працавала, выкупіў некалькі офісных будынкаў. Размешчаныя яны на адной вуліцы. Уся тэрыторыя добраўпарадкавана, ходнікі выкладзеныя пліткай. Але ўжо за два кварталах — жудасныя дарогі, разбураныя будынкі. Ля сцен цырульні на вуліцы стрыгуць чалавека, побач хтосьці спіць, за дзесяць метраў прадавец прапануе купіць ежу з фургончыка. За трыста метраў ад нашага офіса знаходзілася бібліятэка, якую захапілі афрыканцы, і жывуць у ёй.

Перасоўвацца па горадзе белым можна двума спосабамі: на таксі ці на арандаваным аўто. Грамадскі транспарт для прыезджых — табу. Аўтобусаў тут няма, а маршруткі спыняюцца пасярод ажыўленай трасы, не выконваючы ніякіх правілаў дарожнага руху або перавозкі пасажыраў.

— Калі надумалі ўзяць напракат аўто, бярыце толькі з цэнтральным замком. Бывалі выпадкі, калі да кіроўцы падыходзіў чалавек і прапаноўваў штосьці купіць або памыць шыбы, а ў гэты час яго сябры адкрывалі багажнік, і заднія дзверы і забіралі ўсё, што хацелі, — кажа Каця. — А яшчэ ў Ёханэсбургу дазволена свабоднае нашэнне зброі. Даведалася я пра гэта, калі на адной з крам убачыла шыльду: уваход без жывёлін, без марозіва, без ровара і без пісталета.

«У Новы год замест ялінкі на вуліцах ўпрыгожваюць пальмы і баабабы»

Калі беларусы рыхтуюцца да Новага года, у ПАР прыходзіць лета і пачынаецца сезон дажджоў. Удзень даволі цёпла, вечарам — пролівень сцяной і ўсё неба ў маланках.

— А яшчэ было смешна назіраць за дэмісезоннай модай, калі адны хадзілі ў басаножках і сукенках, а іншыя — у швэдрах і ботах. Хоць нават у саракаградусную спякоту праз нізкую вільготнасць паветра, у Афрыцы ты адчуваеш сябе камфортна.

Незвычайна афрыканцы рыхтуюцца да Новага года. У гандлёвых цэнтрах усталёўваюць велізарныя шары — фотазоны, у якіх ідзе снег, а замест ялінак на вуліцах ўпрыгожваюць пальмы і баабабы.

«У крамах практычна няма сасісак і каўбас, чорнага хлеба і грэчкі, а малако прадаецца толькі ў трохлітровых бутэльках»

Кошты прадуктаў і адзення ў ПАР не вельмі адрозніваюцца ад беларускіх. Але на прылаўках практычна няма звыклых для нас сасісак і каўбас, чорнага хлеба і грэчкі, а малако прадаецца толькі ў трохлітровых бутэльках. Затое велізарны выбар свежавыціснутых сокаў.

— Пагутарыўшы з беларусамі, якія пераехалі ў паўднёва-афрыканскую рэспубліку, магу сказаць, што больш за ўсё ім не стае газаванай мінералкі. Калег, якія прыязджаюць у выправы, просяць прывезці менавіта яе. У мясцовых крамах можна купіць або мінеральную, або газаваную ваду, — распавядае Кацярына.

Начное жыццё ў горадзе кіпіць, праўда, мясцовыя жыхары аддаюць перавагу шматлікім рэстарацыям і бары замест клубаў. А яшчэ ў афрыканцаў эталон прыгажосці адрозніваецца ад еўрапейскіх стандартаў. У ПАР прыгожая жанчына з 60-м памерам адзення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках