26 красавiка 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Успаміны беларускага «тэрарыста»

3
Успаміны беларускага «тэрарыста»
СЯРГЕЙ ХАНЖАНКОЎ

Сяргей Ханжанкоў - адзін з самых вядомых і прынцыповых дысідэнтаў Беларусі.

Мінскі дысыдэнт Сяргей Ханжанкоў не рэабілітаваны, і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся. Памёр ва ўласным доме ў Менску пасля цяжкай хваробы 16 сакавіка 2016. Нарадзіўся Сяргей Ханжанкоў 13 сакавіка 1943 года на Калыме, дзе адбываў пакаранне яго бацька-эсэр.

«Радыё Рацыя» публікуе відэа з Сяргеем Ханжанковым, якога звалі «Савецкім тэрарыстам». 13 сакавіка яму споўнілася б 76 гадоў.

«Сяргей Ханжанкоў адзін з самых вядомых і прынцыповых дысідэнтаў Беларусі, які дзейсна спрабаваў супраціўляцца савецкай уладзе. На пытанне «Як вашым жыццёвым планам перашкодзілі 10 гадоў пазбаўлення волі ў лагерах за Ваш учынак?», - Сяргей Ханжанкоў мне проста і не думаючы адказаў: «Ніякім планам не перашкодзілі. Мой жыццёвы план з 13-ці гадоў быў - змагацца з савецкай уладай. Ён увасобіўся. І я шчаслівы чалавек», - кажа рэжысёр-дакументаліст Віктар Корзун.

Нагадаем, 13 сакавіка, у дзень нараджэння Сяргея Ханжeнкова, у Мінску прайшоў вечар памяці палітычнага зняволенага савецкага рэжыму 1960-70-х гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках