27 красавiка 2024, Субота, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя запатрабаваныя гарады свету ў студэнтаў

1
Названыя самыя запатрабаваныя гарады свету ў студэнтаў

Самым запатрабаваным горадам у студэнтаў стаў Лондан.

Лідарам у попыце на студэнцкае жыллё з 426 іншых месцаў ва ўсім свеце стаў Лондан. За ім ідуць Сіднэй, Мельбурн і Манчэстэр, паводле даследавання Student.com.

На пятым месцы апынуўся Глазга, потым – Ліверпуль, Нотынгем, Шэфілд, Лос-Анджэлес і Бірмінгем. У 2017 годзе большасць гарадоў-лідараў знаходзіліся ў Англіі. Паводле Агенцтва статыстыкі, якое займаецца даследаваннем вышэйшых навучальных установаў, у ВНУ Вялікай Брытаніі – блізу 19% замежных студэнтаў, а ў вочнай аспірантуры такіх – 53%, паведамляе abcnews.com са спасылкай на PropertyWire.

У даследаванні таксама ацанілі, як далёка давялося ехаць студэнтам да забраніраванага на час навучання жылля. Высветлілася, што ў 2017 годзе вучні адолелі блізу 95 мільёнаў кіламетраў, каб дабрацца да канчатковага пункта прызначэння.

Але, на думку галоўнага выканальнага дырэктара Student.com Люка Нолана, Вялікай Брытаніі рана спачываць на лаўрах. Глабальная канкурэнцыя за замежных студэнтаў расце з году ў год. Таму краіне давядзецца зрабіць усё магчымае для інтэрнацыяналізацыі сваіх універсітэтаў і захаваць сваю прывабнасць у якасці месца для вывучэння мовы.

Калі рабіць разбіўку паводле краінаў, то ў Аўстраліі найбольш папулярнымі студэнцкімі гарадамі сталі Сіднэй, Мельбурн, Брысбэн, Канбера і Адэлаіда. У ЗША – Лос-Анджэлес, Нью-Ёрк, Бостан, Філадэльфія і Чыкага. У Канадзе – Манрэаль, Таронта, Ванкувер, Атава і Лондан у правінцыі Антарыа.

У Францыі першае месца займае Парыж, потым – Манпелье, Ліён, Марсэль і Нант. У Нямеччыне найбольш папулярныя гарады для студэнтаў – Берлін, Франкфурт, Бон, Мюнхен і Дармштат. У Гішпаніі – Барселона, Мадрыд, Валенсія, Мурса, Жырона. У Італіі – Мілан, Рым, Балоння, Фларэнцыя і Турын.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках