27 красавiка 2024, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква і Менск распрацоўваюць «план Б» з нагоды віз

1
Масква і Менск распрацоўваюць «план Б» з нагоды віз
Фота: transler.ru

У заўзятараў на спартовых спаборніцтвах будуць ID-карты.

На выпадак, калі пагадненне паміж Беларуссю і Расеяй аб узаемным прызнанні візаў не паспеюць падпісаць або ратыфікаваць да лета, калі ў Расеі пройдзе чэмпіянат свету ў футболе, можа быць уведзены часовы рэжым функцыянавання гэтай дамовы. Такі захад дазволіць заўзятарам з трэціх краін бесперашкодна ўязджаць у Расею з Беларусі, паведамляе «Коммерсантъ».

Падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні візаў Расея і Беларусь першапачаткова збіраліся да канца мінулага года. Потым дэдлайн перасунулі на пачатак вясны. Аднак дакумент так і не падпісаны. Суразмоўцы «Коммерсанта» ў дзяржструктурах абедзвюх краін запэўніваюць, што па-ранейшаму зыходзяць з таго, што ўсё будзе зробленае ў тэрмін, гэта значыць, да чэмпіянату свету ў футболе дамова ўвойдзе ў дзеянне. Адна з дыпламатычных крыніц «Коммерсанта» ў Маскве сцвярджае, што пагадненне з Менскам «амаль гатовае» і «засталося ўзгадніць шэраг тэхнічных дэталяў».

Між тым суразмоўцы «Коммерсанта» прызнаюць: на ўсялякі выпадак бакі пачалі рыхтаваць і «план Б». Ён можа палягаць у тым, каб для спартоўцаў, фанатаў і журналістаў былі створаныя магчымасці для бесперашкоднага ўезду наземным транспартам з Беларусі ў Расею.

«Адрозніць тых, хто едзе на чэмпіянат, ад іншых нескладана. Са спартоўцамі ўсё зразумела, а ў заўзятараў будуць ID-карты», - сказаў адзін з дыпламатаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках