27 красавiка 2024, Субота, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд інспектуе малочныя прадпрыемствы Беларусі

8
Рассельгаснагляд інспектуе малочныя прадпрыемствы Беларусі

Расейскія спецыялісты наведаюць восем прадпрыемстваў.

Спецыялісты Рассельгаснагляду ў панядзелак пачалі інспекцыі малочных прадпрыемстваў Беларусі, паведаміла "Інтэрфаксу" прэс-сакратарка Рассельгаснагляду Юлія Мелана.

"Праверкі пачаліся, будзе праінспектавана 8 прадпрыемстваў", - сказала яна.

Мяркуецца, што расейскія спецыялісты будуць працаваць у Беларусі цягам тыдня.

Прадстаўнікі Рассельгаснагляду працуюць двума групамі.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд праз шматлікія парушэнні расейскіх ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і рээкспарту прадукцыі з краін, пастаўкі ў РФ з якіх забароненыя, прыняў пастанову аб абмежаванні ўвозу з Беларусі малака і вяршкоў, якія паступаюць налівам, а таксама сухога малака і сыроваткі. Спачатку планавалася ўвесці забарону з 26 лютага, потым тэрмін быў перанесены на 5 сакавіка, а потым на 15 сакавіка.

Аднак затым Рассельгаснагляд прыняў пастанову не ўводзіць забарону на беларускую прадукцыю, а правесці інспекцыі прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў. Між тым, забароны на пастаўкі малочнай прадукцыі з асобных прадпрыемстваў за апошнія дні ўводзіліся і працягваюць дзейнічаць.

Паводле звестак Рассельгаснагляду, у 2016 годзе з выяўленых 723 выпадкаў парушэнняў беларускімі прадпрыемствамі ветэрынарна-санітарных норм і патрабаванняў ЕАЭС і РФ 386 выпадкаў прыпадала на малако і малочную прадукцыю. Прычым у 10 выпадках выяўлены рэшткі забароненых і шкодных рэчываў. У 2017 годзе было выяўлена 596 парушэнняў, з якіх 376 прыпала на малако і малочную прадукцыі. У 201 выпадку выяўлены рэшткі забароненых і шкодных рэчываў. Паводле звестак на 20 лютага 2018 года, ужо зафіксавана 32 парушэнні ў малацэ і малочнай прадукцыі. З іх у 21 выпадку выяўленыя рэшткі забароненых і шкодных рэчываў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках