27 красавiка 2024, Субота, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што беларусам трэба ведаць пра рабочую візу ў Нямеччыну

3
Што беларусам трэба ведаць пра рабочую візу ў Нямеччыну

Каму патрэбная віза для працы ў Нямеччыне і як яе атрымаць?

Віза для працы ў Нямеччыне - дакумент, які афармляецца ў некалькі этапаў. Спачатку ў краіне грамадзянства сушукальнік падае заяву на нацыянальную візу і ўжо ў Нямеччыне атрымлівае дазвол на знаходжанне. А што рабіць выпускніку, які нядаўна скончыў нямецкае ВНУ - вяртацца на радзіму ці заставацца ў Нямеччыне? «Нямецкая хваля» звярнулася ў міністэрства спраў замежнікаў у Франкфурце-на-Майне, каб разабрацца ў тонкасцях атрымання рабочай візы.

Ці патрэбна рабочая віза для стажыроўкі?

Калі практыка ў Нямеччыне доўжыцца не больш за 90 дзён, трэба зрабіць не рабочую, а шэнгенскую візу для бізнэс наведвання (Geschäftsvisum). Падаць заяву варта да пачатку паездкі ў дыпламатычным прадстаўніцтве Нямеччыне ў Расеі і краінах СНД. З першага жніўня 2017 года дзейнічае новае правіла, дзякуючы якому студэнты і выпускнікі нееўрапейскіх ВНУ могуць прайсці практыку ў краінах ЕЗ працягласцю да шасці месяцаў. У такім выпадку віза таксама афармляецца загадзя на радзіме студэнта.

Акрамя таго, рабочая віза не патрабуецца, калі вы будзеце стажыравацца на стыпендыю Еўракамісіі, працаваць у якасці студэнта-замежніка падчас канікул або праходзіць практыку ў рамках праграм моладзевага абмену, працягласцю не больш за тры месяцы. Поўны спіс такіх праграм можна знайсці на сайце міністэрства замежных спраў Нямеччыны.

Як атрымаць дазвол на працу?

Дазвол на працу ў Нямеччыне выдаецца для канкрэтнага месца працы. Гэта азначае, што спачатку заяўнік падае дакументы, уключаючы працоўную дамову, у пасольства або консульства на тэрыторыі сваёй краіны. Затым дыпламатычная ўстанова адпраўляе запыт у Нямеччыну, дзе і афармляецца дазвол на працу. Звычайна пастанову прымае Агенцтва працы (Bundesagentur für Arbeit), часам гэты дакумент выдае Установа ў справах замежнікаў (Ausländeramt). У выпадку станоўчага адказу заяўнік атрымлівае нацыянальную візу з дазволам на працу ў ФРГ. У Нямеччыне з такой візай трэба звярнуцца ў службу спраў замежнікаў для афармлення дазволу на знаходжанне (Aufenthaltserlaubnis).

З картай паляка віза не патрэбна?

Калі ў вас ёсць так званая "карта паляка", якая дае права працаваць на тэрыторыі Польшчы, або дазвол на знаходжанне ў іншай краіне ЕЗ, для працоўнай дзейнасці ў Нямеччыне ўсё адно спатрэбіцца асобная віза.

Напрыклад, калі ў вас ёсць сталы від на жыхарства (Niederlassungserlaubnis) у Францыі ці Італіі, але вы хочаце працаваць на тэрыторыі ФРГ, усё адно давдзецца афармляць працоўную візу для Нямеччыны. Для гэтага трэба выехаць з Еўропы і падаць заяву на візу ў консульстве або пасольстве ФРГ. Іншыя ўмовы ва ўладальнікаў бестэрміновага дазволу на знаходжанне ў краінах Еўразвязу (Erlaubnis zum Daueraufenthalt-EU) - яны могуць адразу прыехаць у Нямеччыну і запытаць працоўную візу.

Пасля заканчэння нямецкага ВНУ можна застацца ў Нямеччыне?

Выпускнікі нямецкіх ВНУ адразу пасля заканчэння ўніверсітэта могуць падаць дакументы на дазвол на знаходжанне для пошуку працы (Aufenthaltserlaubnis zur Arbeitsplatzsuche). Гэтае правіла дзейнічае як для бакалаўраў, так і для магістрантаў. Такая віза дае права шукаць працоўнае месца да 18 месяцаў. Дакумент выдаецца толькі ў тым выпадку, калі да гэтага ў Нямеччыне ў вас была студэнцкая віза (Aufenthaltserlaubnis zum Studium).

Украінцы могуць працаваць без візы?

З 11 чэрвеня 2017 года грамадзяне Украіны, якія маюць біяметрычны пашпарт, могуць падарожнічаць па краінах Шэнгенскай прасторы без візы. Аднак гэта не азначае, што i працаваць у Еўропе ім цяпер можна без працоўнай візы і дазволу. Украінцы могуць прыязджаць у Нямеччыну як турысты, наведваць сяброў і сваякоў, здзяйсняць бізнэс паездкі не больш чым на 90 дзён за паўгода. Пры гэтым нядаўна прыняты бязвізавы рэжым не дае права на працаўладкаванне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках