27 красавiка 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Калі ўбачыў, як выпіваюць немцы, не паверыў вачам

14
Аляксандр Глеб: Калі ўбачыў, як выпіваюць немцы, не паверыў вачам
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Вядомы беларускі футбаліст успомніў, як бавіў вольны час у Англіі і Нямеччыне.

У гутарцы з карэспандэнтам часопіса «Вялікі футбол» знакаміты беларускі футбаліст Аляксандр Глеб распавёў, што ва ўжыванні алкагольных напояў немцы заткнуць за пояс нават расейцаў.

«У «Арсенале» хлопцы практычна не ўжывалі алкаголь. Дзіўна, напэўна, гучыць, пасля Тоні Адамса, які там гуляў, ці Рэя Парлора? У асноўным хлопцы пілі ваду, не ўзгадаю такога, каб нехта выпіваў. Калі выбіраліся ў клуб, афіцыйна атрымаўшы права расслабіцца, мацней за нейкія нейтральныя безалкагольныя напоі ніхто нічога не замаўляў.

Пасля знаёмства з немцамі для мяне гэта было дзіўным, бо што ў Брытаніі, што ў Нямеччыне дагэтуль актуальны стэрэатып, што расейцы п'юць, як вар'яты. Калі ўбачыў, як выпіваюць немцы, не паверыў вачам: бяруць, напрыклад, гранёную шклянку (у Беларусі звычайна ў такія кампот у сталовых налівалі), запаўняюць гарэлкай - і наперад! Валілі бязлітасна... А потым на трэніроўку на наступны дзень прыходзілі настолькі свежыя, нібы напярэдадні нават да бара не набліжаліся, і выкладваліся падчас заняткаў на сто працэнтаў: працавалі - люба-дорага глядзець», - прыводзіць словы Глеба «Прессбол» са спасылкай на «Большой футбол».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках