6 траўня 2024, панядзелак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» абвясціў аб павышэнні тарыфаў

26
«Белтэлекам» абвясціў аб павышэнні тарыфаў

Новыя кошты сувязі ўваходзяць у дзеянне з 1 красавіка.

«Белтэлекам» абвясціў пра падвышэнні тарыфаў на сувязь. Вось як патлумачылі падвышэнне ў кампаніі:

«Тарыфная палітыка кампаніі «Белтэлекам» накіравана на максімальнае стрымліванне росту коштаў. Аднак бесперапыннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных развязанняў і паслуг».

У сувязі з гэтым з 1 красавіка 2018 года кошт паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт павялічыцца ў сярэднім на 3 адсоткі.

Засталіся нязменнымі пакетныя прапановы лінейкі «ЯСНА». Існыя тарыфы захоўваюцца на пакеты паслуг «ЯСНА 35», «ЯСНА 35+», «ЯСНА 75», «ЯСНА 75+», а таксама на тарыфны план паслуг доступу ў інтэрнэт «Рэкорд 25».

Да прыкладу, абаненцкая плата на тарыфе «Дамасед Старт» вырасце з 14,2 да 15,5 рублёў (+9,2%), на тарыфе «Дамасед XXL» - з 16,5 да 17 рублёў (+3%). Штомесячная аплата на «Камфорт экспрэс» павялічыцца з 8,7 да 9 рублёў (+3,4%), на «Рэкорд 10» - з 15,5 да 17,1 рублёў (+10,3%), а на «Рэкорд 50 new» - з 23 да 23,5 рублёў (+2,1%)

Будзе падвышаны кошт паслуг тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў, выхад на абанентаў мабільнай рухомай электрасувязі, даведачна-інфармацыйных паслуг і іншых дадатковых паслуг электрасувязі.

Да прыкладу, званок на нумар мабільнага аператара са стацыянарнага тэлефона для фізасобы ўдзень цяпер будзе каштаваць 6,4 капейкі за хвіліну (+4,9%), а міжнародны званок у Расею ці Украіну - 40 капеек (+1,9%).

Змены кошту ў межах 6 адсоткаў закрануць таксама асноўныя тарыфныя планы тэлевізіі Zala і некаторых пакетаў паслуг электрасувязі.

Падвышэнне не закране тарыфы на рэгуляваныя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання.

З усімі абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках