27 красавiка 2024, Субота, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія фірмы сур'ёзна маюць патрэбу ў рабочых руках

9
Польскія фірмы сур'ёзна маюць патрэбу ў рабочых руках

Амаль 40% буйных польскіх фірмаў працаўладкоўвае замежнікаў.

39% буйных польскіх фірмаў працаўладкоўвае работнікаў з Украіны. У сваю чаргу, 29% кампаній мае намер зрабіць гэта цягам наступнага года. Як паведамляе «Радыё Польшча», гэта афіцыйныя вынікі дакладу «Барометр эканамічнай міграцыі», прадстаўленага кампаніяй Personal Service.

«На сённяшні дзень у Польшчы працуе блізу мільёна ўкраінскіх грамадзян. Перш за ўсё, іх прыцягвае геаграфічная блізкасць дзяржаў, нізкі моўны бар'ер і магчымасць высокага заробку», - адзначае дырэктар Personal Service Кшыштаф Інглот. Паводле ягоных слоў, якія працуюць у Польшчы ўкраінцы вельмі эканомныя - 60% з іх выдаткоўвае на жыццё штомесяц блізу 500 злотых (прыкладна 110 еўраў). Большую частку заробленых грошай яны ашчаджаюць і перасылаюць іх сем'ям на радзіму. Часцей за ўсё ўкраінскія грамадзяне працуюць на пасадах, якія не патрабуюць высокай кваліфікацыі.

«Да працаўладкавання замежнікаў фірмы змушае сур'ёзны брак рабочых рук», - падкрэслівае галоўны эканаміст арганізацыі Pracodawcy RP Лукаш Казлоўскі. Паводле ягоных слоў, востры брак рабочых рук назіраецца, у асноўным, у будаўнічай і прамысловай сферах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках