27 красавiка 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Віцебшчыны: Усіх, хто набліжаецца да пенсіі, звальняюць

25
Жыхар Віцебшчыны: Усіх, хто набліжаецца да пенсіі, звальняюць

У рэгіёнах нават $150 успрымаецца як добры заробак.

Некалі буйны населены пункт Падсвілле ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці цяпер не налічвае і дзве тысячы жыхароў. Сярод мясцовага насельніцтва тут засталіся пераважна пенсіянеры. Моладзь з мястэчка з'язджае праз адсутнасць працы, паведамляе «Белсат».

Заробак Br 300 у Падсвіллі ўспрымаецца як добры

Але нават за меншыя грошы ўладкавацца на працу амаль немагчыма. З шасці прадпрыемстваў засталіся толькі Дзвінская лясная база і Глыбоцкая ПМК. Мясцовы ільнозавод, на якім у добрыя часы працавала блізу 200 чалавек, цяпер закрылі. Вялікія страты і скарачэнні ідуць і на вінзаводзе.

«У кагосьці кантракт заканчваецца, у кагосьці - падыходзіць да пенсіі, усіх звальняюць: вольны, непатрэбны. Такая ж амаль сітуацыя і ў будаўнічай арганізацыі», - сведчыць былы прадпрымальнік з Падсвілля Мар'ян Місевіч.

Праз брак грошай у мясцовых закрываюцца крамы

Скарачэнне аб'ёмаў гандлю зазнаюць і прадпрымальнікі.

«Вось я быў прадпрымальнікам. Быў час, калі народ меў пэўны заробак, і мог купляць у мяне запчасткі, простыя інструменты. А цяпер, хто будзе?», - кажа Мар'ян.

У той жа час даходы ў студзені паказалі толькі прадпрыемствы ў Менску і на Берасцейшчыне. Дык чаму пры нібыта агульным эканамічным росце ў краіне вытворчасць знаходзіцца ў заняпадзе? Раптоўнага пагаршэння сітуацыі эканамісты не бачаць. Проста страты сталі больш відавочныя праз новаўведзеную магчымасць спісваць ў выдаткі амартызацыю і розніцу курсаў.

Аднак нягледзячы на тое, што сітуацыя з прадпрыемствамі не выглядае лепшай ва ўсёй краіне, маленькія гарады і вёскі застаюцца яшчэ ў больш рызыкоўным становішчы, як тое ж Падсвілле, дзе жыхары выжываюць толькі за кошт натуральнай гаспадаркі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках