27 красавiка 2024, Субота, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп падпісаў бюджэт насуперак сваім планам накласці на яго вета

Трамп падпісаў бюджэт насуперак сваім планам накласці на яго вета
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША заявіў, што зрабіў гэта ў мэтах нацыянальнай бяспекі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што падпісаў бюджэт агульным аб'ёмам $1,3 трлн на рэшту фінансавага 2018 года. Заява прагучала на прэс-канферэнцыі ў Белым доме, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters. Падпісанне бюджэту дазволіць прадухіліць спыненне працы федэральнага ўрада.

Тлумачачы падпісанне дакумента, Трамп заявіў, што робіць гэта дзеля нацыянальнай бяспекі. «У гэтым дакуменце шмат усяго, чым я незадаволены», - заўважыў прэзідэнт. «Я ніколі больш не падпішу праект бюджэту падобны да гэтага», - папярэдзіў ён.

Усяго некалькі гадзін раней Трамп заявіў, што схіляецца да таго, каб накласці вета на гэты дакумент.

«Я разглядаю вета на бюджэтны законапраект, грунтуючыся на тым, што больш за 800 тысяч атрымальнікаў праграмы DACA (Deferred Action for Childhood Arrivals, праграмы дапамогі непаўналетнім дзецям незаконных мігрантаў) цалкам кінутыя дэмакратамі і нават не згаданыя ў законапраекце, а памежная сцяна, якая вельмі патрэбная для нашай нацыянальнай абароны, не цалкам прафінансаваная», - напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.

Праект бюджэту быў зацверджаны напярэдадні абедзвюма палатамі кангрэсу пасля працяглых дыскусій. Прыняцце дакумента затрымлівалася з восені 2017 года праз розныя пазіцыі рэспубліканцаў і дэмакратаў у выдатках на абарону і гуманітарныя праграмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках