28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 сакавіка ў Беларусі пацяплее да +11

25 сакавіка ў Беларусі пацяплее да +11

У гэтыя выхадныя ў Беларусі будзе без ападкаў, тэмпература паветра ўдзень падымецца да 8-11 градусаў вышэй за нуль.

Пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

З прагнозаў сіноптыкаў, 24 сакавіка ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ў другой палове дня падымецца да мінус 1 - плюс 4 градусаў, у заходніх раёнах будзе да плюс 5-8.

У Менску сёння без ападкаў. Тэмпература паветра раніцай складзе блізу 2-4 градусаў марозу, удзень пацяплее да плюс 2.

У нядзелю, 25 сакавіка, зноў будзе без ападкаў. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні напрамку ўмеранага. У начны час тэмпература паветра складзе 1-8 градусаў ніжэй за нуль, месцамі на паўднёвым усходзе пахаладае да мінус 9-12. Удзень будзе ад 2 да 11 градусаў вышэй за нуль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках