28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыг з Top Gear усталяваў новы рэкорд хуткасці на трактары

2
Стыг з Top Gear усталяваў новы рэкорд хуткасці на трактары

500-моцны трактар быў спецыяльна пабудаваны для чарговага вар'яцкага экспэрыменту вядомага тэлешоў.

За стырно Track-tor сеў Стыг - «таямнічы» пілот-выпрабавальнік, што часам здымае шлем, і якому ў Top Gear давяраюць выпрабоўваць найноўшыя суперкары і рабіць рознага роду трукі. Гэтым разам яму трэба было ўсталяваць новы рэкорд хуткасці на трактары!

Каб новае дасягненне афіцыйна было зарэгістравана ў Кнізе рэкордаў Гінеса, на палігоне Брантынгторп у Вялікабрытаніі было здзейснена два заезды - паводле іх вынікаў сярэдняя хуткасць склала 140,44 км/г, што без малога на 10 км/г большы за папярэдні рэкорд, які ў 2015 годзе у Фінляндыі ўсталяваў гоншчык Юха Канкунен, паведамляе tut.by.

Свой Track-tor, дарэчы, каманда Top Gear сабрала самастойна з «таго, што было» - напрыклад, святлодыёдная пярэдняя оптыка тут запазычаная ад спорткара Ariel Atom, а пад капотам хаваецца 5,7-літровы V8 Chevrolet. Ды і жоўтая афарбоўка гоначнага трактара нездарма - на самай справе, чым не Lamborghini?!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках