10 траўня 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНК патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў

4
Рада БНК патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў

Беларускі Нацыянальны Кангрэс выступіў з заявай.

Тэкст заявы Рады БНК апублікаваў адзін з яе лідараў Мікола Статкевіч.

- Перад святкаваннем 100-й гадавіны аднаўлення незалежнасці, якое некаторыя ўжо паспяшаліся абвясціць днём кансалідацыі грамадства і незаконнай улады, рэжым беспадстаўна арыштоўвае патрыётаў. У Менску арыштаваныя пяць лідараў і актывістаў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу - Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

Рада БНК патрабуе неадкладнага вызвалення нашых таварышаў, а таксама ўсіх палітвязняў. Мы яшчэ раз заклікаем грамадзян Беларусі да ўдзелу ў святочных імпрэзах, прысвечаных 100-му Дню Волі.

Масавы ўдзел у святкаваннях, асабліва ў Маршы годнасці і свабоды, які пачнецца 25 сакавіка а 12.00 на плошчы Якуба Коласа ў Менску, будзе найлепшым адказам на спробы рэжыму запалохаць народ.

Уладу - народу!

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках