28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Купалаўскім тэатры пакажуць спектакль паводле кнігі Горвата «Радзіва «Прудок»

У Купалаўскім тэатры пакажуць спектакль паводле кнігі Горвата «Радзіва «Прудок»
ФОТА: KYKY.ORG

Арганізатары спектакля падрыхтавалі асобны сюрпрыз для жыхароў вёскі Прудок.

Дачакаліся: яшчэ паўтара гады таму пісьменнік Андрэй Горват выпусціў кнігу пра тое, як ён (гарадскі жыхар) узяў і з'ехаў жыць у вёску. Чытво пад назвай «Радзіва «Прудок» зачапіла даслоўна ўсіх, у тым ліку актораў Купалаўскага тэатра, дзе Андрэй некаторы час працаваў дворнікам. Таму тэатры паабяцалі, што паставяць п'есу паводле кнігі Горвата, піша kyky.org.

ФОТА: KYKY.ORG

І стрымалі слова: 16 траўня ў Купалаўскім тэатры адбудзецца прэм'ера спектакля паводле матываў кнігі Андрэя. З чым мы і віншуем аўтара. «Думаю, калі і можна казаць пра нейкі феномен папулярнасці маёй кнігі, гэта тое, што яна дапамагла тым, хто забыў, успомніць, а тым, хто не здагадваўся, – зразумець, як важна ведаць і любіць месца на гэтай зямлі, адкуль ты выйшаў, і не саромецца любіць яго. Ва ўсялякім выпадку, гэта важна для мяне, і таму менавіта так мне хацелася б думаць. І калі праз спектакль гэтая ідэя знойдзе яшчэ адную сцежачку ў думкі і сэрцы гледачоў, я буду толькі рады», - адзначыў Андрэй Горват.

Ужо вядома, што галоўныя ролі ў пастаноўцы сыграюць акторы Святлана Анікей, Міхаіл Зуй і Зміцер Есяневіч. Спектакль будзе пастаўлены на Камернай сцэне тэатра, якая з'яўляецца пляцоўкай для рэалізацыі экспэрыментальных праектаў маладых рэжысёраў. Асобны сюрпрыз падрыхтаваны для ўсіх прудкоўцаў: гісторыя, героямі якой яны сталі, прыедзе да іх у вёску з адмысловым паказам спектакля «Радзіва «Прудок».

Квіткі на пастаноўку з'явяцца ў продажы з канца сакавіка, набыць іх можна будзе ў касах тэатра або онлайн.

P.S. Прэм'ера адбудзецца пры падтрымцы Мінкульта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках