10 траўня 2024, Пятніца, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адзначаюць Дзень палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас вайны

У Польшчы адзначаюць Дзень палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас вайны

З 26 тысяч Праведнікаў сярод народаў свету 6 тысяч з'яўляюцца палякамі.

24 сакавіка ў Польшчы ўпершыню адзначаюць Дзень палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі. У гэты дзень у 1944 годзе была расстраляная сям'я Ульма разам з габрэямі, якіх яна хавала, паведамляе «Радыё Польшча».

Дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк адзначае, што такіх сем'яў у Польшчы падчас Другой сусветнай вайны было шмат: «Такіх сем'яў было нямала ў часы нямецкай акупацыі. Нямала палякаў ратавалі габрэяў, калі гэта ставіла пад пагрозу іх жыццё, а таксама жыццё іх блізкіх – мужа, жонкі, дзяцей. Гэта былі гераічныя ўчынкі. Пра іх варта казаць, бо мы вельмі мала ведаем пра такія сітуацыі. Занадта доўга мы былі абыякавыя да гэтай старонкі гісторыі, больш такое не паўторыцца».

Яраслаў Шарэк падкрэслівае, што польскі ўрад у выгнанні таксама аказваў дапамогу габрэям, напрыклад, з дапамогай стварэння арганізацыі «Жэгота».

У сваю чаргу, прэзідэнцкі міністр Кшыштаф Калярскі заявіў падчас урачыстай цырымоніі: «У гэты дзень мы ўспамінаем такіх людзей як Зоф'я Коссак-Шчуцкая, <Ванда Крахельская, Вітольд Пілецкі, Ян Карскі, Уладзіслаў Барташэўскі, Ірэна Сэндлер і тысячы іншых людзей, якія неслі дапамогу габрэям».

Адзначым, што з 26 тысяч Праведнікаў сярод народаў свету 6 тысяч з'яўляюцца палякамі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках