3 траўня 2024, Пятніца, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закон аб маршрутках: стала вядома, хто «захапіў» папулярныя кірункі

26
Закон аб маршрутках: стала вядома, хто «захапіў» папулярныя кірункі

На новую схему працы ў Салігорску падалі заяву фірмы, якіх там раней не было.

Маршрутчыкі пачалі пераходзіць на новую схему працы. Пра гэта заявіў у эфіры АНТ намеснік міністра транспарту Аляксандр Шышко.

- Што самае цікавае, што ў адзін з гарадоў - не буду называць у які - прыйшоў зусім іншы вознік.

Kp.by знайшла пацвярджэнне гэтых слоў. Як высветлілася, гаворка ідзе пра Салігорск:

- Паводле маёй інфармацыі, на Салігорскі кірунак падалі заявы 3 буйныя прыватныя вознікі, і сярод іх ніводнага ранейшага, - распавёў прадстаўнік Мінаблаўтатрансу. - Частка з іх - тыя, хто з 23 студзеня працаваў на свой страх і рызыку.

Паводле стану на 2 лютага 42 вознікі падалі заявы ў «Мінаблпасажыртранс» на дазвол для працы на міжгародніх маршрутах, паведамляе kraj.by са спасылкай на намесніка начальніка транспартнай інспекцыі Менску і Менскай вобласці Алега Якшэвіча. Сярод іх - Слуцк, Салігорск, Капыль, Старыя Дарогі.

Восем перавозчыкаў у Віцебскай вобласці звярнуліся з заявамі на працу паводле новых правіл, паведамляе Gorod214 са спасылкай на дырэктара абласнога камунальнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Аператар перавозак» Сяргея Маршаловіча. Але кампаній з Полацка і Наваполацка сярод іх няма. Усяго ж з інфармацыі, на рынку транспартных паслуг налічваецца блізу 70 перавозчыкаў-нелегалаў (а гэта прыкладна больш за 150 транспартных сродкаў).

На soligorsk.city з'явіліся аб'явы аб пошуку кіроўцаў для працы на міжгародніх маршрутных таксоўках Менск-Салігорск-Менск у рэгулярных злучэннях. Заробак - ад 900 рублёў.

Іншыя перавозчыкі працягваюць страйкаваць і збіраць подпісы за вяртанне ранейшага заканадаўства. Са слоў актывістаў, у Салігорску сабрана 20 000 подпісаў, яшчэ 8 000 - у Слуцку. У панядзелак подпісы плануюць перадаць у адміністрацыю Лукашэнкі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках