27 красавiка 2024, Субота, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ консульства выдуманай краіны прадавала пашпарты з беларускай рэгістрацыяй

3
У РФ консульства выдуманай краіны прадавала пашпарты з беларускай рэгістрацыяй
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Каштавалі дакументы ад 15 да 100 тысяч расейскіх рублёў.

6 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу затрымалі чацвярых мужчын. Іх падазраюць у махлярстве. Тры гады яны гандлявалі пашпартамі няіснай краіны, піша «Бумага».

Паводле версіі следства, у 2015 годзе чацвёра затрыманых адкрылі ў Пецярбургу арганізацыю, якую пазіцыянавалі як консульства астраўной дзяржавы карыбскага басейна «Каралеўства ASPI» («Свабодны востраў АСПІ»). Гэтай дзяржавы напраўду не існуе, падкрэсліваюць у паліцыі.

Са студзеня 2015 года супрацоўнікі консульства прадавалі пашпарты і пасведчанні на аўто з указаннем рэквізітаў «Каралеўства ASPI». Пры гэтым у дакументах стаяла рэгістрацыя, але не ў ASPI, а ў гарадах Беларусі. Каштавалі дакументы ад 15 да 100 тысяч расейскіх рублёў. Асноўнымі пакупнікамі былі працоўныя мігранты, у тым ліку нелегальныя.

6 сакавіка супрацоўнікі выдуманага консульства затрымалі «ў рамках папераджальных мерапрыемстваў для зніжэння ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы перад выбарамі прэзідэнта і ЧС-2018 у футболе». Падчас ператрусаў у іх знайшлі незапоўненыя бланкі пашпартоў «Каралеўства ASPI», адбіткі пячатак з рэгістрацыяй у Менску, больш за сотню фотаздымкаў магчымых кліентаў, а таксама зброю - пісталеты і патроны.

Ужо распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Махлярства, здзейсненае групай асоб на папярэднюю змову, а роўна з прычыненнем значнай шкоды грамадзяніну».

Разам з тым, паводле звестак картатэкі судовых спраў, кіраўніцтва консульства ў Пецярбургу цягам апошніх гадоў неаднаразова абараняла ў судах інтарэсы «грамадзян» ASPI.

Так, у 2017 годзе «консулам» атрымалася дамагчыся скасавання штрафу ад ДІБДР 7 тысяч рублёў для аднаго з іх за тое, што той паехаў па горадзе з пасведчаннем «Каралеўства ASPI». Суд стаў на бок прадстаўнікоў неіснай дзяржавы і паказаў, што інспектары ДІБДР не давялі, што пасведчанне «Каралеўства ASPI» з'яўляюцца падробкай, піша мясцовае выданне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках