27 красавiка 2024, Субота, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка згуляе і на турніры ў Маямі

4
Вікторыя Азаранка згуляе і на турніры ў Маямі
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА
ФОТА: AFP

Беларуска таксама заявіла, што не губляе надзей пазмагацца за першы радок WTA.

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая перамагла ў першым коле турніру ў Індыян-Уэлсе брытанку Хізэр Уотсан (6:4, 6:2), на прэс-канферэнцыі прызналася, што аж да 8 сакавіка не ведала, ці зможа ўзяць удзел у гэтых спаборніцтвах, паведамляе «Прессбол» са спасылкай на WTA Insider.

«Безумоўна гэта цяжкая сітуацыя, і мне цяжка засяродзіцца толькі не тэнісе. Напэўна, я больш ніколі не змагу засяродзіцца толькі на тэнісе - у мяне ж цяпер дзіця.

Вядома, дадатковыя праблемы не робяць жыццё лягчэйшым, але я б не сказала, што гэта быў страчаны час. Сумна, што так выйшла, і гэта быў непрыемны перыяд, але гэта частка майго жыцця.

Мне 28 гадоў, апошнім часам былі першыя ракеткі свету, якім за 30, так што ўсё ў парадку. Я яшчэ маладая», - цытуе Азаранку «Трибуна».

Азаранка заявіла, што ў сакавіку плануе выступіць на турніры ў Маямі, але больш пакуль нічога не плануе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках