10 траўня 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотарэпартаж: Катастрофа вайсковага самалёта Іл-76 у Алжыры

Фотарэпартаж: Катастрофа вайсковага самалёта Іл-76 у Алжыры
Фота: Anis Belghoul / AP

На борце самалёта было больш за 200 чалавек.

Транспартны самалёт алжырскага войска разбіўся 11 красавіка ў 30 кіламетрах ад сталіцы краіны, горада Алжыра. Выжылых у катастрофе няма. На борце самалёта было больш за 200 чалавек, пераважна вайскоўцы, паведамляе rbc.ru.

Самалёт упаў у раёне сельскагаспадарчых палёў у вілаеце Бліда, непадалёк ад горада Буфарыка, прыкладна ў 30 км ад сталіцы Алжыра

Фота: alg24.net

Пасля катастрофы ўспыхнуў пажар. На месцы катастрофы працавалі пажарныя разлікі, хуткая дапамога і ратавальнікі

Фота: alg24.net

Папярэднія звесткі аб колькасці загінулых розніліся: першапачаткова ўправа грамадзянскай абароны Алжыра паведамляла пра выяўленне 181 цела, пазней дзяржаўная тэлевізія Алжыра паведаміла пра 257 загінулых.

Фота: alg24.net

На борце самалёта знаходзіліся таксама 26 сяброў «Фронту ПАЛІСАРЫА» - партызанскай арганізацыі, якая вядзе барацьбу за незалежнасць Заходняй Сахары ад Марока.

Фота: alg24.net

Прычыны катастрофы будуць высвятляць. Рух на дарогах побач з месцам катастрофы самалёта быў перакрыты. Міністэрства абароны Алжыра стварыла камісію для расследавання абставінаў надзвычайнага здарэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках