15 жнiўня 2026, Субота, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія трактары і камбайны паедуць у Панаму і Зімбабвэ?

7
Беларускія трактары і камбайны паедуць у Панаму і Зімбабвэ?

Панама і Зімбабвэ цікавяцца магчымасцю набыцця беларускай аграрнай тэхнікі.

Панама зацікавілася магчымасцямі набыцця беларускай аграрнай тэхнікі. Гэты намер пацвердзіў выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў гэтай краіны Луісу Мігелю Інкап’е падчас сустрэчы з паслом Беларусі ў Эквадоры Ігарам Палуянам, піша agronews.com.

У перамовах удзельнічалі кіраўнікі міністэрстваў бяспекі, сельскагаспадарчага развіцця, гандлю і прамысловасці, Гандлёва-прамысловай і сельскагаспадарчай палаты Панамы. Стораны абмеркавалі розныя пытанні, але галоўнае - перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і набыцця айчыннай сельскагаспадарчай тэхнікі. Прадстаўнікі панамскіх бізнэс-колаў паабяцалі прыехаць на міжнародную выставу «Белагра 2018», якая пройдзе пад Менскам з 5 да 9 чэрвеня. І ў сваю чаргу запрасілі нашых дыпламатаў на сваю экспазіцыю «Экспамер» у сакавіку 2019 года.

Пытанні ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у развіцці прамысловасці і машынабудавання, механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ і стварэння супольных зборачных вытворчасцяў абгаварылі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Зімбабвэ Аляксандр Сідарук і прэзідэнт гэтай афрыканскай краіны Эмэрсану Мнангагвэ. Сустрэча адбылася ўчора, паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў РБ.

Беларускі амбасадар сустрэўся таксама ў Харарэ з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Сібусіса Моё, міністрам зямельнай палітыкі, сельскай гаспадаркі і паселішчаў Пэрансам Шыры і статс-сакратаром Міністэрства ўнутраных спраў Мэлусі Матшыям. Стораны абмеркавалі розныя перспектыўныя кірункі развіцця ўзаемадзеяння.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках