Місія «Бэмбі»: украінскі спецназ узяў у палон акупантаў і выратаваў аленяня
1- 15.08.2026, 10:59
- 1,168
Раскрытыя падрабязнасці незвычайнай аперацыі.
Украінскія спецназаўцы 6-га палка ССА Rangers узялі ў палон траіх расійскіх акупантаў. Яшчэ адзін захопнік, які адмовіўся здацца без бою, быў знішчаны.
Падчас гэтага баявога выхаду байцы таксама выратавалі маленькае аленяня. Падрабязнасці аперацыі раскрылі у Сілах спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны.
Аперацыю, што завершылася папаўненнем абменнага фонду і выратаваннем маленькага аленяня, у ССА паўжартам назвалі «місіяй «Бэмбі»».
Аперацыя была праведзеная на адным з напрамкаў. Там аператары 6-га палка ССА Rangers «правялі спецыяльныя дзеянні, узялі ў палон траіх акупантаў і выратавалі адно аленяня».
«Дзейнічаючы скрытна, аператары ССА праніклі ў раён выканання задання і здзейснілі налёт на варожыя пазіцыі. Выявіўшы сховішчы праціўніка, аператары прапанавалі здацца без бою, аднак вораг не скарыстаўся гэтай магчымасцю», – адзначаецца ў паведамленні.
Карма за адмову скласці зброю настігла захопнікаў амаль імгненна. Па выніках кароткага бою адзін з расійскіх вайскоўцаў быў ліквідаваны. Яшчэ траіх абаронцы ўзялі ў палон.
Палонных раззброілі, акрамя зброі ў іх канфіскавалі сродкі сувязі і дакументы.
«Падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў быў выяўлены нечаканы «ўдзельнік» – аленяня, якое эвакуявалі з небяспечнай зоны», – дадалі ў ССА, паказаўшы кранальныя кадры з выратаваным жыхаром лесу.





