15 жнiўня 2026, Субота, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Скрэпы» шмат разоў

3
«Скрэпы» шмат разоў

У гэтай гісторыі не хапае нейкага Z-праваслаўнага «бацюшкі» з аўтаматам на заднім сядзенні.

Структура, атрыбуты і форма навінаў з глыбіні Расіі сёння часта нагадваюць анекдоты 90-х гадоў, з іх нашароўваннямі персанажаў і здарэнняў. Гэта датычыць і «скрэпаноснасці».

Канцэнтрат «скрэпаў» у нядаўняй вестцы з Екатэрынбурга маналітны. Дарагая і «знакавая» машына «Ламбаргіні», якая фактычна ўвайшла ў амаль анекдатычны шэраг, як калісьці «шасцісоты Мэрсэдэс», урэзаецца ў дом, па дарозе збіўшы двух чалавек. Гэта само па сабе змрочна і яшчэ не нясе дастатковай вобразнай нагрузкі. Але…

...Адзін з пацярпелых прыехаў лячыцца пасля ўдзелу ў ваенным злачынстве — уварванні Расіі ва Украіну, ягонае імя, здаецца, асабліва нічога не зменіць. Пры гэтым другім аказаўся баксёр Цімур Халілаў, таксама «франтавік», раней асуджаны на 12 гадоў за выкраданне чалавека.

Але «скрэпы» не скончыліся. За рулём злашчаснага «амаль шасцісотага Мэрсэдэса» з анекдотаў 90-х апынуўся Давід Алтушкін, сын мільярдэра Ігара Алтушкіна, галоўнага акцыянера «Рускай меднай кампаніі». Вы думалі, «скрэпы» вычарпаліся? У рашысцкай Расіі «скрэпаў» шмат, і так…

... І так, у СВАю чаргу, мільярдэр Ігар Алтушкін, бацька парушальніка ПДР Давіда Алтушкіна, — галоўны спонсар батальёна «Урал», які ваюе ва Украіне. Але і гэта яшчэ не ўсе «скрэпы»! Ён вядомы сярод так званых «праваслаўных алігархаў» і, вядома, актыўна будуе храмы для філіяла ФСБ і арміі, то бок расійскай праваслаўнай царквы, цёмрашальніцкай і такой, што падтрымлівае любое злачынства хунты, і тым самым саўдзельніцы Пуціна і К°. Вядома, у гісторыі не хапае нейкага Z-праваслаўнага «бацюшкі» з аўтаматам на заднім сядзенні, але «камплект» ужо ёсць.

Выснова простая. Канцэнтрацыя фашызму-рашызму дайшла да той стадыі, калі носьбіты «скрэпаў» як дзяржаўнай ідэалогіі перасякаюцца ва ўнутрырасійскім жыцці ўжо да анекдатычнасці звышінтэнсіўна, і справа сканчаецца апісаным тут чынам. Імперыя аўтаматычна з'ядае ўласных імперцаў, бо імперскі яд не выбірае, каго ён паразіць далей.

Аляксандр Адэльфінскі, kasparovru.com

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках