27 красавiка 2024, Субота, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня распавяла, як правозіць дарагія асабістыя рэчы

8
Мытня распавяла, як правозіць дарагія асабістыя рэчы

Што трэба рабіць, каб не плаціць падаткі і мыты за тавары для асабістага карыстання.

«Плануем паездку на адпачынак у Турцыю. Ва ўласнасці ёсць дарагі фотаапарат за 1600 еўраў, які хочам узяць з сабой. Як правільна аформіць вываз названага тавару?» - пацікавіліся вандроўцы ў мытні, піша tut.by.

Спецыялісты растлумачылі, як правільна правозіць тавары для асабістага карыстання, каб не «патрапіць» на мыты і падаткі.

Тавары для асабістага карыстання незалежна ад іх кошту і вагі, у тым ліку фотаапарат коштам 1600 еўраў, вывозяцца з мытнай тэрыторыі ЕАЭС без выплаты мытаў і падаткаў, удакладняюць спецыялісты Гомельскай мытні.

- Разам з тым варта ўлічваць, што тавары для асабістага карыстання, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС, агульная вага і кошт якіх перавышае адпаведна 50 кг і 1500 еўраў, падлягаюць абавязковаму пісьмоваму мытнаму дэклараванню і выплаце мытаў, - тлумачаць мытнікі.

Нагадаем, да тавараў для асабістага карыстання не належаць, у тым ліку, тавары агульным коштам больш за 300 еўраў і агульнай вагой больш за 20 кілаграмаў пры частаце перамяшчэння часцей, чым 1 раз на тры каляндарныя месяцы. Гэта прадугледжанае прэзідэнцкім указам №360.

- Аднак тавары для асабістага карыстання, якія ўвозяцца назад у нязменным стане, пасля іх вывазу за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС пры ўмове пацвярджэння такога вывазу вызваляюцца ад выплаты мытных аплат, незалежна ад мытнага кошту і вагі, і нормы ўказа №360 да такіх тавараў не ўжываюцца, - дадаюць мытнікі.

Дакументам, які пацвярджае вываз тавараў з мытнай тэрыторыі, можа быць пасажырская мытная дэкларацыя, аформленая пры вывазе такіх тавараў.

- Такім чынам, пры вывазе дарагога фотаапарата (1600 еўраў) рэкамендуем вырабіць яго пісьмовае мытнае дэклараванне з выкарыстанне пасажырскай мытнай дэкларацыі з мэтай вызвалення ад выплаты мытных аплат пры іх зваротным увозе, - рэкамендуюць у Гомельскай мытні.

Спецыялісты раяць для эканоміі часу запоўніць пасажырскую мытную дэкларацыю загадзя на партале папярэдняй электроннай падачы звестак фізічнымі асобамі. «Таксама рэкамендуем удакладніць нормы ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў краіне меркаванага ўвозу (краіна, у якой плануецца адпачынак)», - падсумоўваюць спецыялісты Гомельскай мытні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках