26 красавiка 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook і Microsoft плануюць падпісаць «лічбавую жэнеўскую канвенцыю»

2
Facebook і Microsoft плануюць падпісаць «лічбавую жэнеўскую канвенцыю»

Ініцыятыва аб'яднае больш за 30 тэхналагічных кампаній.

Тэхналагічныя кампаніі хочуць заявіць, што публічна адмаўляюцца браць удзел у кібератаках, арганізаваных урадам якой бы там ні было краіны.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна са спасылкай на The New York Times.

Гаворка ідзе аб нападах на грамадзян і прадпрыемствы ўсіх краін свету без выключэння. Акрамя таго, кампаніі абавязваюцца надаць дапамогу кожнай краіне, якая сутыкнулася з такой атакай у кіберпрасторы, незалежна ад яе прычыны - будзь гэта махлярства або геапалітыка.

У пералік згодных выконваць распрацаваныя прынцыпы ўвайшлі такія кампаніі, як Facebook, Microsoft, Oracle, Symantec, FireEye, HP, фінская Nokia і гішпанская Telefonica.

The New York Times адзначае, што, нягледзячы на доўгі спіс згодных, некаторыя буйныя кампаніі (Google, Apple і Amazon) пакуль адмаўляюцца падтрымаць ініцыятыву.

Выданне нагадвае, што прэзідэнт і галоўны юрыскансультант Microsoft Брэд Сміт ужо некалькі гадоў спрабуе данесці думку аб неабходнасці стварэння так званай "жэнеўскай канвенцыі" ў лічбавай прасторы, якая ўстановіць правілы паводзін у кіберпрасторы.

Сміт адзначае, што першымі падтрымаць такую ініцыятыву павінны менавіта амерыканскія тэхналагічныя кампаніі, бо часцей за ўсё іх кліенты сутыкаюцца з кібератакамі.

"Гэта праблема стала значна большай, і я думаю, што за апошнія некалькі гадоў мы зразумелі, што нам трэба працаваць разам і больш старанна", - сказаў ён.

Нагадаем, у канцы чэрвеня мінулага года ад масавай кібератацы вірусам EternalPetya (таксама вядомы як NotPetya) пацярпела шмат украінскіх прадпрыемстваў, у тым ліку аэрапорт, дзяржаўныя арганізацыі і ўстановы. Акрамя таго, вірус зачапіў міжнародныя арганізацыі, падраздзяленні якіх вяллі сваю дзейнасць на тэрыторыі Украіны, і маюць агульныя сеткі. У Белым доме сказалі, што дзеянні РФ панясуць за сабой міжнародную адказнасць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках