27 красавiка 2024, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызваленага з рабства ў Сочы беларуса адправілі дадому

3
Вызваленага з рабства ў Сочы беларуса адправілі дадому

Былы гастарбайтар змог вярнуцца ў родны Гомель.

43-гадовага беларуса, які з'ехаў на заробкі ў Сочы, дзе яго катавалі распаленым нажом і качаргой, 18 красавіка адправілі дадому. Пра гэта паведамілі ў паблік расейскага руху «Альтэрнатыва», піша kp.by.

Нагадаем, у сераду з'явілася інфармацыя аб тым, што беларуса выратавалі з рабства ў Сочы. Паводле версіі руху «Альтэрнатыва», гамяльчук Мікалай адправіўся ў Расею, каб зарабіць грошай на лячэнне маці, якая хварэе на рак. Уладкаваўся на будоўлю ў прыгарадзе Сочы, жыў у інтэрнаце. Аднойчы яго запрасіў іншы працадаўца: паабяцаў плаціць больш. Мікалай пагадзіўся і стаў адзін рамантаваць былы санаторый. «Гаспадары» адабралі ў яго пашпарт, не плацілі і нават катавалі беларуса.

Знайшлі Мікалая з дапамогай пошукава-выратавальных атрадаў, у якія звярнуліся родныя. Каардынатар у Краснадары ўночы вывез Мікалая з Сочы, пакуль яго «гаспадары» спалі. У Маскве яму дапамаглі напісаць заяву ў паліцыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках