27 красавiка 2024, Субота, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Заўтра пацяплее да +22°С

Сіноптыкі: Заўтра пацяплее да +22°С

Надвор'е ў Беларусі палепшыцца.

20 красавіка надвор'е ў Беларусі палепшыць заходні антыцыклон, які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы на Румынію. Ападкі спыняцца. Вецер паўночны з пераходам на заходні сярэдні, паведамляе pogoda.by. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да +3.. +8°С, дзённы максімум будзе вагацца ад +14°С на паўночным усходзе да + 22°С на паўднёвым захадзе краіны.

21 красавіка тэрыторыя нашай краіны апынецца на паўднёвай ускраіне атлантычнага цыклона, які перамяшчаецца з Фінскай затокі на Валагодскую вобласць Расеі. Уночы на поўначы, удзень пераважна на паўночна-ўсходняй палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, раніцай і ўдзень у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы чакаецца +6.. +11°С, удзень размяркуецца ад +13°С на поўначы да +24°С на поўдні краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках