26 красавiка 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежнасць Ізраіля ў сямі фотаздымках

Незалежнасць Ізраіля ў сямі фотаздымках

Сем вызначальных падзей у гісторыі дзяржавы Ізраіль, якая адзначае 70 гадоў з дня заснавання.

ВВС падрыхтавала сем гістарычных фотаздымкаў, якія выяўляюць самыя важныя падзеі 70-гадовай гісторыі незалежнай дзяржавы Ізраіль.

Моладзь святкуе абвяшчэнне дзяржавы Ізраіль 14 траўня 1948 года

14 траўня 1948 года паводле грыгарыянскага календара была абвешчаная незалежнасць Ізраіля. 18 красавіка - дзень, калі ў гэтым годзе гэтае свята адзначаюць у Ізраілі паводле габрэйскага календара. Пастанова аб абвяшчэнні незалежнасці Ізраіля была непрынятая суседнімі арабскімі краінамі, і на наступны дзень на новаствораную дзяржаву напалі войскі пяці краін.

Палестынскія дзеці ў Ізраілі ў чаканні дапамогі пастановы ААН аб іх будучыні

Сотні тысяч палестынскіх арабаў уцяклі або былі выгнаныя са сваіх дамоў падчас вайны, якая пачалася пасля стварэння Ізраільскай дзяржавы. Менавіта тады паўстала праблема палестынскіх уцекачоў, якая не развязаная і па гэты дзень.

Адольф Эйхман (1906 - 1962) на судзе ў Ерусаліме

У 1961 годзе перад судом у Ерусаліме паўстаў выкрадзены з Аргентыны ізраільскай выведкай высокапастаўлены нацыст Адольф Эйхман, архітэктар Галакоста. Цягам некалькіх тыдняў ізраільцяне з жахам сачылі за сведчаннямі сведак на судзе над Эйхманам, цяжкімі і пакутлівымі. Эйхман быў прызнаны вінаватым і павешаны ў 1962 годзе.

Ізраільскія дэсантнікі глядзяць на Сцяну Плачу, Ерусалім, 1967

Ізраіль у папераджальных мэтах напаў на Егіпет, лідар якога пагражаў знішчыць габрэйскую дзяржаву. Наступны канфлікт з Егіптам, Ярданіяй і Сірыяй скончыўся тым, што Ізраіль акупаваў Сінайскую паўвыспу, Газу, Усходні Ерусалім, Заходні бераг і Галанскія вышыні. У выніку пад кантролем Ізраіля ўпершыню за амаль 2000 гадоў таксама апынулася Заходняя Сцяна (Сцяна Плачу) у Старым Горадзе Ерусаліма, адное з самых святых месцаў у юдаізме.

Ізраільскі закладнік па вяртанні ў Ізраіль пасля аперацыі ў Энтэбе 3 ліпеня 1976 года

Яшчэ адзін вызначальны момант у гісторыі Ізраіля прыпаў на 1976 год, калі ізраільскія спецназаўцы правялі выратавальны рэйд, каб вызваліць больш за 100 закладнікаў, у асноўным ізраільцян ці габрэяў, захопленых палестынскімі і прапалестынскімі групоўкамі ў аэрапорце Энтэбе ва Угандзе. Вызваленых закладнікаў даставілі ў Ізраіль. Камандзір спецназам Ёні Нетаньяху, брат цяперашняга прэм'ер-міністра, быў забіты падчас аперацыі.

Прэзідэнт ЗША Біл Клінтан (у цэнтры) выступае пасярэднікам паміж лідарам ААП Ясірам Арафатам (справа), прэм'ер-міністрам Ізраіля Іцхакам Рабінам

Гістарычны поціск рукі паміж двума даўнімі апанентамі - прэм'ер-міністрам Ізраіля Іцхакам Рабінам і лідарам Арганізацыі вызвалення Палесціны (ААП) Ясірам Арафатам - даў надзею на спыненне ізраільска-палестынскага канфлікту. У верасні 1993 года пасля некалькіх тыдняў сакрэтных перамоў на лужку перад Белым домам у прысутнасці прэзідэнта ЗША Біла Клінтана было падпісанае часовае мірнае пагадненне.

Генералы ізраільскага войска нясуць труну прэм'ер-міністра Іцхака Рабіна ў ізраільскага кнесета ў Ерусаліме (5 лістапада 1995 году)

Праз два гады Іцхака Рабіна забіў на мітынгу ў Тэль-Авіве габрэйскі нацыяналіст-экстрэміст, які выступаў супраць мірнага пагаднення. Гэтае забойства шакавала Ізраіль, на пахаванне Рабіна прыехалі высокапастаўленыя прадстаўнікі многіх краін - ён карыстаўся павагай ва ўсім свеце.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках