25 красавiка 2024, Чацвер, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Дураў: Мой любімы фільм - «300 спартанцаў»

6
Павел Дураў: Мой любімы фільм - «300 спартанцаў»

Гісторыя пра трохсот спартанцаў, якія змагаюцца дзеля таго, каб абараніць свабоду суграмадзян, будзе натхняць людзей яшчэ тысячы гадоў.

Павел Дураў у сваім Instagram назваў сваім улюбёным фільмам «300 спартанцаў», які прысвечаны барацьбе за свабоду. Карціну ён згадаў у кантэксце барацьбы з блакаваннем мэсэнджара Telegram у Расеі.

Словы Дурава былі напісаны пад яго фатаграфіяй з аголеным торсам на фоне пустыні. Геатэг пад фота паказвае, што яно было зробленае ў Дубаі.

«Мой любімы фільм - «300 спартанцаў». Гэта гісторыя пра трохсот спартанцаў, якія змагаюцца дзеля таго, каб абараніць свабоду суграмадзян, будзе натхняць людзей яшчэ тысячы гадоў», - напісаў ён.

Пра сітуацыю з Telegram ён нагадаў у подпісу пад фатаграфіяй. «Навіны з фронту: улады Расеі заблакавалі 18 млн IP-адрасоў дзеля забароны Telegram, але дадатак усё яшчэ даступны для расейцаў. Дзякуем вам за падтрымку і любоў», - напісаў стваральнік мэсэнджара і сацыяльнай сеткі «ВКонтакте».

Мэсэнджар Telegram быў заблакаваны Роскамнаглядам у адпаведнасці з пастановай суда. Гэта адбылося пасля таго, як яго стваральнік, Павел Дураў, адмовіўся выдаваць лічбавыя ключы ад перапіскі карыстальнікаў ФСБ. Блакаванне папулярнага мэсэнджара пачалося 16 красавіка, аднак яго эфектыўнасць была зніжана няздольнасцю ведамства заблакаваць усе IP-адрасы, якія выкарыстоўваюцца дадаткам. Кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў 18 красавіка распавёў, што аператары сувязі заблакавалі 18 падсетак Amazon і Google, якімі карыстаецца Telegram. Нягледзячы на гэта мэсэнджар застаецца даступным для карыстальнікаў з Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках