10 траўня 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікол Пашынян заклікаў дзяржслужбоўцаў Арменіі далучыцца да акцый пратэсту

Нікол Пашынян заклікаў дзяржслужбоўцаў Арменіі далучыцца да акцый пратэсту
Нікол Пашынян
ФОТА: PHOTOLURE.AM

Пра гэта ён заявіў падчас мітынгу на плошчы Рэспублікі ў Ерэване.

Лідар партыі «Грамадзянскі дагавор», дэпутат Нікол Пашынян заклікаў дзяржслужбоўцаў далучыцца да акцый пратэсту. Пра гэта ён заявіў падчас мітынгу на плошчы Рэспублікі ў Ерэване, паведамляе news.am.

З ягоных слоў, дзяржаўныя службоўцы хочуць далучыцца да руху, але баяцца страціць працу.

«У той момант, калі далучыцеся да аксамітнай рэвалюцыі, працу страціце не вы, а Серж Саргсян», - сказаў Пашынян.

Ён паабяцаў, што пасля сыходу Сержа Саргсяна падвысяцца заробкі дзяржаўным службоўцам і паліцэйскім, каб «не было патрэбы, у выхадныя заліваць бетонам двары, каб утрымліваць сям'ю». «Але не толькі іх заробкі павысяцца», - паабяцаў Пашынян.

Ён адзначыў, што «чырвоныя берэты» ў вольны ад працы час альбо працуюць як таксісты, альбо як рознарабочыя.

«І цяпер яны з дубінамі павінны абараняць рэзідэнцыю Сержа Саргсяна. Як вы будзеце глядзець у вочы жонкам і дзецям пасля гэтага?», - заявіў Пашынян

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках