28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску забаранілі канцэрт гурта сына Сяргея Міхалка

1
У Менску забаранілі канцэрт гурта сына Сяргея Міхалка

Чыноўнікі не выдалі музыкам гастрольнае пасведчанне.

Канцэрт гурта Super Besse, які павінен быў адбыцца 11 траўня ў менскім культурным цэнтры «Корпус», скасоўваецца, бо чыноўнікі не выдалі музыкам гастрольнае пасведчанне, паведамляе «Белсат».

Пастанова была прынятая ўпраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Менгарвыканкама.

Паводле прадстаўнікоў «Корпусу», пасведчанне не далі праз тое, што да атрымання дакументаў у сеціве з’явілася рэклама падзеі, што зʼяўляецца парушэннем дзейнага закону аб гастрольнай дзейнасці.

Як распавёў The Village мэнэджар гурту Захар Шлімакоў, «мы спачатку нават не зразумелі, што за рэкламная кампанія, бо дакладна не публікавалі тады ніякія постары і афішы менскага канцэрту». «Атрымліваецца, хтосьці можа наляпіць на плот афішу або напісаць у Facebook, што мы выступаем 11 траўня, і гэта таксама будзе ўважацца рэкламнай кампаніяй канцэрта», – кажа ён.

Гурт Super Besse быў заснаваны ў Менску ў 2013 годзе і выконвае музыку ў стылях постпанк/колдвейв. Музыкі неаднойчы выступалі ў еўрапейскіх краінах, у 2015 годзе гурт падпісаў кантракт з незалежным лэйблам I Love You Records (Латвія), дзе выйшлі абодва альбомы гурту: «63610*» (2015) і «La Nuit*» (2017).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках