5 траўня 2024, Нядзеля, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамэнт ЗША часова ўзначаліў Джон Саліван

Дзярждэпартамэнт ЗША часова ўзначаліў Джон Саліван

Саліван будзе кіраваць амерыканскай дыпламатыяй да зацвярджэння на пасадзе Майка Пампэа.

Першы намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Саліван з 1 красавіка стаў выканаўцам абавязкаў старшыні Дзяржаўнага дэпартамента, пакуль працэдуру зацвярджэння на пасаду не пройдзе намінаваны Трампам Майк Пампэа.

Пра гэта ў Twitter паведаміла прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Ноерт.

"Намеснік сакратара Джон Саліван з'яўляецца дасведчаным лідарам, які заслужыў давер і павагу сваіх калег і Белага дома. Паколькі ён узяў сёння на сябе паўнамоцтвы выканаўцы абавязкаў дзяржаўнага сакратара, Дзяржаўны дэпартамент будзе знаходзіцца ў надзейных руках, пакуль Майк Пампэа будзе праходзіць працэс зацвярджэння", - напісала Ноерт.

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў дзяржаўнага сакратара Рэкса Тылерсана і прапанаваў замяніць яго дырэктарам ЦРУ Майкам Пампэа. Намеснік былога дзяржаўнага сакратара ЗША Рэкса Тылерсана Стыў Голдштэйн таксама быў звольнены.

Камітэт Сэната ЗША ў замежных справах разгледзіць кандыдатуру Пампэа ў красавіку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках