20 красавiка 2024, Субота, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 самых паважаных людзей свету

5
Топ-5 самых паважаных людзей свету

Біл Гейтс узначаліў сусветны рэйтынг самых паважаных людзей.

Амерыканскі мільярдэр Біл Гейтс, экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама і галівудская актрыса Анджаліна Джолі прызнаныя самымі паважанымі людзьмі свету ў выніку штогадовага даследавання брытанскай аналітычнай кампаніі YouGov.

У апытанні ўзялі ўдзел больш за 37 тысяч рэспандэнтаў з 35 краін свету, піша часопіс Новое Время.

1. Біл Гейтс, 62 гады, ЗША

Бізнесовец, інвестар, філантроп, другі самы багаты чалавек у свеце, заснавальнік кампаніі Microsoft

9,9% - доля рэспандэнтаў, якія назвалі дзеяча ў якасці самага паважанага

$90 млрд – цяперашняе багацце паводле звестак Forbes

2. Барак Абама, 56 гадоў, ЗША

44-ы прэзідэнт ЗША

9,7% - доля рэспандэнтаў, якія назвалі дзеяча ў якасці самага паважанага

3. Анджэліна Джолі, 42 гады, ЗША

Актрыса, рэжысёрка, пасол добрай волі ААН, уладальніца прэміі «Оскар»

8,2% - доля рэспандэнтаў, якія назвалі дзеяча ў якасці самага паважанага

4. Мішэль Абама, 54 гады, ЗША

Юрыстка, жонка 44-га прэзідэнта ЗША Барака Абамы

8,0% - доля рэспандэнтаў, якія назвалі дзеяча ў якасці самага паважанага

5. Опра Уінфры, 64 гады, ЗША

Амерыканская тэлевядоўца, актрыса, прадусарка, уладальніца тэлеканала OWN: The Oprah Winfrey Network

7,1% - доля рэспандэнтаў, якія назвалі дзеяча ў якасці самага паважанага

$2,7 млрд – цяперашняе багацце паводле звестак Forbes

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках