4 траўня 2024, Субота, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін нічым не адрозніваецца ад Кім Чэн Ына

15
Пуцін нічым не адрозніваецца ад Кім Чэн Ына

Ягоная ідэалогія - партрэт амерыканскага прэзідэнта на даляравай купюры.

У прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна няма ідэалогіі, як і ў лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, ён вельмі любіць грошы. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "112 Украина" выказаў украінскі журналіст, заснавальнік інтэрнэт-выдання «Гордон» Дзмітрый Гордан.

«Вы думаеце, у Пуціна ёсць ідэалогія? Ягоная ідэалогія - партрэт прэзідэнта ЗША на даляравай купюры. Ён нічым не адрозніваецца ад Кім Чэн Ына. Хто такі Кім Чэн Ын? Гэта чалавек, які вучыўся на Захадзе. Ідэалогіяй там не пахне - ён разумее ў дзяўчатах, віскі, ведае пра ўсе вабноты заходняга жыцця...» - сказаў Гордан.

Палітыкі і бізнэсоўцы, якія камунікавалі з Пуціным, распавядаюць, што ён гэтак жа любіць Захад, прадоўжыў журналіст.

«Кожны чалавек, які меў дачыненні з Пуціным, вам пацвердзіць: ён - вельмі празаходні чалавек. Ён вырас у галечы ў Ленінградзе і добра памятае сваё беднае, галоднае дзяцінства. А акрамя таго, ён - вельмі разумны чалавек. Не трэба з Пуціна рабіць дурня! Ён - адзін з самых разумных, калі не самы... «Пасля смерці Махатмы Гандзі пагаварыць няма з кім», - сказаў Пуцін аднойчы. І ён блізкі да праўды: мала хто з сусветных лідараў можа размаўляць з ім на роўных. Я не апалагет Пуціна, а проста справядлівы чалавек і кажу тое, што ведаю. Дык вось, Пуцін - прасунуты, або лідар найвышэйшага ўзроўню. Дастаткова шмат людзей, якія яго ведаюць і непрымірыма да яго ставяцца (ад [бізнэсоўца Барыса] Бярозаўскага да [былога дарадцы Пуціна Андрэя] Іларыёнава), казалі мне адно: гэта чалавек выдатных здольнасцяў, як бы да яго хто ні ставіўся», - адзначыў Гордан.

Да таго ж, у Пуціна шмат грошай і ён хацеў бы паспець іх патраціць, дадаў журналіст.

«Зыходзячы з таго, што Пуцін - празаходні чалавек, што ў яго шмат грошай, ёсць дзеці, унукі, радасці зямныя ёсць (хоць нашмат меншыя, чым у ягоных братоў-алігархаў), сыходзіць у іншы свет ён не збіраецца - хоча яшчэ пажыць. І вось тут «нашы амерыканскія партнёры» (гэта фраза Пуціна) павінны падумаць, як зрабіць так, каб ён пажыў, як даць яму гарантыі і як з найменшымі стратамі - фінансавымі і чалавечымі (амерыканцы, у адрозненне ад Расеі, заўсёды думаюць пра людзей) - выйсці з гэтай далікатнай сітуацыі», - мяркуе журналіст.

Украіне ў гэты час трэба думаць пра ўнутраныя праблемы і «чакаць, як манны нябеснай, што амерыканцы з пуцінскай Расеяй скончаць», рэзюмаваў ён.

31 снежня 1999 году на пастанову прэзідэнта РФ Барыса Ельцына Пуцін быў прызначаны выконваючым абавязкі прэзідэнта ў сувязі з сыходам Ельцына ў датэрміновую адстаўку.

У 2000 годзе Пуцін быў абраны на пасаду прэзідэнта РФ. Пасля двух тэрмінаў, у 2008 годзе, ён перайшоў на пасаду кіраўніка ўрада РФ, а прэзідэнтам стаў Дзмітрый Мядзведзеў. Пуцін ізноў быў абраны прэзідэнтам у 2012-м.

18 сакавіка 2018 года - у дзень гадавіны анэксіі Крыма - у Расеі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама Расеі, на выбарах Пуціна падтрымалі 76,69% выбаршчыкаў.

У студзені 2016 года тэлеканал BBC паказаў дакументальны фільм пад назвай «Тайныя багацці Пуціна». Паводле звестак, прыведзеных у стужцы, Пуцін - самы багаты чалавек у Еўропе і адзін з найбагацейшых у свеце, ягонае багацце ацэньваецца на $40 млрд.

Каментуючы інфармацыю аб сваіх даходах, Пуцін заявіў, што ў яго няма такога багацця, пра якое гавораць. «У труне кішэняў няма, з сабой не панясеш», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках