4 траўня 2024, Субота, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаўнер, якога застрэлілі з кулямёта ва Уруччы, быў сведкам паводле справы Коржыча

28
Жаўнер, якога застрэлілі з кулямёта ва Уруччы, быў сведкам паводле справы Коржыча

Маці загінулага ў Печах жаўнера Аляксандра Коржыча пракаментавала высновы СК у справе сына.

Маці загінулага ў Печах жаўнера Аляксандра Коржыча паведаміла журналістам media-polesye.by, што падчас следства загінуў сведка паводле справы яе сына.

«Мне даслалі ліст са Следчага камітэта і сказалі, што следства падоўжаць да чэрвеня, а тут раптам такі імклівы паварот. Я ім сказала, што вы, напэўна, хочаце, каб усе тыя, хто мае дачыненне да гэтай справы, зніклі. Роўна праз 5 месяцаў пасля смерці Сашы 3 сакавіка, памерла ягоная бабуля, якая праходзіла пацярпелай паводле справы, а нядаўна на вучэннях ва Уруччы загінуў калега Сашы [Дзмітрый Удод, - заўв.], які быў сведкам. Я ўжо і не ведаю, што думаць», - кажа Святлана Коржыч.

Нагадаем, што 19 красавіка Следчы камітэт паведаміў журналістам аб заканчэнні справы шарагоўца Коржыча.

Следчыя сцвярджаюць, збіццё і здзекі сталі прычынай самагубства 21-гадовага жаўнера.

Аляксандра Коржыча знайшлі павешаным у падвале на тэрыторыі вайсковай часткі ў Печах 3 кастрычніка. Цела Коржыча знайшлі са звязанымі нагамі і нацягнутай на галаву цішоткай. Са слоў сваякоў і сяброў Аляксандра, хлопец стаў ахвярай дзедаўшчыны.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках