4 траўня 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікол Пашынян – Саргсяну: З палітычным трупам не вядуць дыялог

4
Нікол Пашынян – Саргсяну: З палітычным трупам не вядуць дыялог
НІКОЛ ПАШЫНЯН
ФОТА: EADAILY

Пратэстоўцы ў Арменіі абвесцілі ўладам ультыматум.

Лідар апазіцыйнага руху, дэпутат парламента Нікол Пашынян, які выступае супраць знаходжання Сержа Саргсяна на пасадзе прэм'ер-міністра Арменіі, заявіў, што гатовы да дыялогу з уладай у пытанні адстаўкі прэм'ера, паведамляе "Інтэрфакс".

"Смешна, калі мёртвая або пры смерці ўлада робіць нам прапанову наконт дыялогу. З палітычным трупам не вядуць дыялог", – заявіў Пашынян на мітынгу на плошчы Рэспублікі ў цэнтры Ерэвана ўвечары ў пятніцу.

Паводле ягоных словаў, сказанае не азначае, што які-небудзь дыялог ці абмеркаванне не могуць адбыцца. "Мы, вядома, гатовыя абмеркаваць тэрміны адстаўкі Саргсяна і шэраг звязаных з гэтым умоваў. Па-першае, Саргсян сыходзіць у адстаўку, па-другое, парламент выбірае прэм'ерам кандыдата ад народа, па-трэцяе, фармуецца часовы ўрад, па-чацвёртае, парламент не прымае праграму ўрада, пасля чаго сілай закона праходзяць пазачарговыя парламенцкія выбары. Мы гатовыя абмеркаваць гэтыя пункты з прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі, каб забяспечыць мяккі пераход улады народу", – заявіў Пашынян.

Ён назваў Саргсяна "палітычным трупам", які ўжо "не кантралюе сітуацыю ў Арменіі".

Раней з заклікам наконт дыялогу выступіў прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян. Потым з аналагічным заклікам выступіў першы віцэ-прэм'ер Арменіі Карэн Карапецян.

Карапецян заявіў, што разумее, што некаторыя прадстаўнікі ўлады ў пэўных выпадках выступаюць з адарваным ад рэальнасці "гонарам". "Я прапаную ўсім палітычным сілам, занепакоеным за будучыню краіны людзям перагледзець свае падыходы і пачаць дыялог на ўсіх платформах, каб была забяспечаная стабільнасць краіны", – сказаў ён.

Ён заявіў, што гатовы асабіста выступіць з прапановай дыялогу. На ўдакладняльнае пытанне, ці можна гэта называць прапановай прысутным на плошчы, Карапецян сказаў: "Так, я прапаную гэта".

У Ерэване доўжацца акцыі пратэсту прыхільнікаў апазіцыйнага лідара Нікола Пашыняна, якія выступаюць супраць прызначэння экс-прэзідэнта Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра краіны. 17 красавіка дэманстранты блакавалі цэнтр Ерэвана, адбыліся сутыкненні паміж супрацоўнікамі паліцыі і маніфестантамі, у якіх пацярпелі дзясяткі людзей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках