«Нехта стагнаў ад болю, але здолеў сам выбрацца, іншых выкінула ад удару»
4- 25.07.2026, 11:15
- 3,894
Падрабязнасці смяротнай аварыі з вайскоўцамі пад Асіповічамі.
Раніцай 24 ліпеня ў аварыі пад Асіповічамі пры перакульванні аўтамабіля загінулі кантрактнік і срочнік, былі шпіталізаваныя 14 чалавек. Журналісты «Онлайнер» з’ездзілі на месца і высветлілі падрабязнасці.
Як расказаў адзін з відавочцаў, які прыбыў на месца аварыі прыкладна праз 10 хвілін пасля здарэння, побач з кузавам ляжалі каля 10 чалавек. Нехта стагнаў ад болю, але здолеў сам выбрацца з машыны. Іншых, мяркуе ён, выкінула ад удару. Таксама ён сцвярджае: 4−5 людзям спатрэбілася дапамога МНС, іх моцна прыціснула элементамі аўтамабіля. Хтосьці ляжаў тварам у пяску. Загінулых таксама даставалі з кузава.


— Бачыў, як камусьці проста тут ставілі кропельніцу, — расказвае жыхар аднаго з бліжэйшых дамоў. — А аднаго хлопца хацелі перамясціць, але нехта закрычаў: «Не чапайце, у яго крыж зламаны!»
Працаўнікі МНС ад афіцыйных каментарыяў на месцы здарэння адмовіліся, але між іншым згадалі: праца па ратаванні была ўскладненая, давялося скарыстаць спецінструмент, а таксама думаць над тым, як не нашкодзіць хлопцам, якіх заціснула.
Аварыя здарылася на 12-м кіламетры аўтадарогі Асіповічы — Баранавічы. «Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца падчас руху па галоўнай дарозе пры павароце страціў кіраванне транспартным сродкам. Па інерцыі адбылося перакульванне аўтамабіля ў кювет», — паведамілі ў СК. У выніку загінулі малодшы сяржант кантрактнай службы Шабуневіч А.В. і радавой тэрміновай службы Кіба К.А.
Загінулыя ехалі ў кузаве. Яшчэ 14 пацярпелых шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Загінулым — 21 год і 26 гадоў, праінфармавалі ў МУС. За рулём быў 20-гадовы кіроўца. Апублікавана відэа моманту аварыі.