У Турцыі губернатара звольнілі праз выбар адзення
6- 25.07.2026, 11:24
- 2,100
Чыноўнік выступаў за правядзенне велафестывалю і апублікаваў відэа.
Мехмет Фатых Чычэклі, губернатар адной з правінцый Турцыі, быў звольнены пасля крытыкі яго выбару адзення: ён апублікаваў відэа ў абціснутых веласіпедных ласінах з лайкры, піша The Telegraph.
Чычэклі, зацяты веласіпедыст, рэгулярна публікаваў у сацыяльных сетках допісы пра гэты від спорту. Нядаўна ён выступіў за правядзенне велафестывалю і апублікаваў відэа, на якіх ён катаецца на веласіпедзе і займаецца веславаннем. Пры гэтым ён быў апрануты ў абціснутыя веласіпедныя ласіны з лайкры.

Гэта выклікала крытыку ў сацыяльных сетках і абвінавачанні ў «няпавазе да годнасці займаемай пасады». Адзін з дэпутатаў парламента, Інан Акгюн Алп, заявіў: «Ён цэлы дзень ходзіць сярод грамадзян у веласіпедным трыко. Губернатар не павінен так сябе паводзіць».
Навіну пра звальненне губернатара заўважылі і па-за межамі Турцыі. Начо Санчэс Амор, дакладчык Еўрапейскага парламента па Турцыі, нават абвінаваціў Алпа ў «ўхваленні ісламска-кансерватыўнай павесткі дня». Амор апублікаваў старыя фатаграфіі жанчын у доўгіх сукенках, якія катаюцца на веласіпедзе, са словамі: «Звычайны грамадзянін у спартыўным адзенні падчас заняткаў спортам. Няўжо гэта прапанова [Народна-рэспубліканскай партыі] для жанчын?»