4 траўня 2024, Субота, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус – расейцу: Не трэба сюды цягнуць «расейскі свет»

18
Беларус – расейцу: Не трэба сюды цягнуць «расейскі свет»
СЕВЯРЫН КВЯТКОЎСКІ
ФОТА: BUDZMA.ORG

Лайфхакі на «выпадак важных перамоваў з усходнім cуседам».

Размовай беларуса і расейца падзяліўся ў сваім «Фэйсбуке» вядомы журналіст і блогер Севярын Квяткоўскі:

«У майцы з пысай Пуціна і надпісамі “Крым. Вяртанне на радзіму”.

– Колькі гэта ў рублях?

– Гэта ў рублях.

– Не.

– Так.

– У нашых колькі?

– Гэта ў нашых.

– У расейскіх.

– Ідзіце глядзіце курс, пераводзьце. Мы працуем з беларускімі рублямі ў Беларусі.

– У вас тут спакойна? Таму што я не бачыў паліцыі.

– У нас паліцыі няма. У нас міліцыя. Але майку дэбільную схавай!

– Я думаў, мы хаўруснікі з Беларуссю...

– Роўна да таго часу, пакуль вы не цягнеце сюды свой расейскі свет.

– Я зразумеў, – зашпіліўся пад горла і пайшоў вячэраць», – закончыў свой аповед Севярын Квяткоўскі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках